Кандалакшскі заліў
Кандалакшскі заліў, Кандалакшская губа (руск.: Кандалакшский залив, Кандалакшская губа[1]) — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Дзвінскай губой, Анежскай губой і Мязенскай губой. Размешчаны ў Мурманскай вобласці і Рэспубліцы Карэлія на паўночным захадзе Расіі. Абмывае паўднёвы бераг Кольскага паўвострава.
Кандалакшскі заліў | |
---|---|
руск. Кандалакшский залив | |
66°49′ пн. ш. 33°00′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Белае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 350 м |
Упадаюць | Ніва, Коўда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня заліва 185 км, шырыня да 67 км. Глыбіня ў заходняй частцы да 4 м, ва ўсходняй — да 350 м. У заліў упадаюць рэкі Ніва і Коўда. Каля берагоў парты Кандалакша, Коўда, Умба.
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 193. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
правіць- Кандала́кшскі залі́ў (губа́́) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 577. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кандала́кшский зали́в, Кандалакшская губа // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 279. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Кандала́кшский зали́в (губа́) // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 215. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 193. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)