Умберта Саба
Умберта Саба (італ.: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест — 25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.
Умберта Саба | |
---|---|
італ.: Umberto Saba | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Umberto Poli |
Псеўданімы | Umberto Saba і Umberto Chopin Poli |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1957[1][4][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Лінучыя Саба[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, эсэіст, журналіст |
Гады творчасці | 1900 — цяп. час |
Жанр | Канцона, санет, Тэрцына, эсэ і раман |
Мова твораў | італьянская мова |
Прэміі | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш) Саба развівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуванне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назву «Канцаньерэ» — «Спеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачання Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэнні» (1944 г.), дзе меланхолія, сузіральнасць паэзіі герметызму, з якой быў звязаны паэт, злучалася з багатай мелодыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозніваецца выразнасцю думкі і формы, спачуваннем да людскіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповяд» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадолення адчужэння. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.
Беларускія перакладыПравіць
На беларускую мову вершы Умберта Саба перакладалі Аксана Данільчык[5] і Лявон Баршчэўскі.
- Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11879387X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Umberto Saba // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 1 сакавіка 2015.
- ↑ З «Кнігі песняў»
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Умберта Саба