Універсітэт БПП (англ.: BPP University) — брытанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Універсітэт БПП
англ.: BPP University
Арыгінальная назва англ.: BPP University
Заснаваны 1992
Размяшчэнне Лондан
Сайт bpp.com

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт атрымаў сваю назву па першых літарах прозвішчаў яго заснавальнікаў — Алана Брыэрлі, Рычарда Прайса і Чарльза Прыёра, якія ў 1975 годзе стварылі кампанію «Брыэрлі Прайс Прыёр» для падрыхтоўкі бухгалтараў. Яна ўпершыню атрымала паўнамоцтвы па прысуджэнні кваліфікацый аб вышэйшай адукацыі ў 2007 годзе.

8 жніўня 2013 года Універсітэцкі каледж прафесійных студый БПП атрымаў статус універсітэта і сваю сучасную назву. Наданне яму статусу універсітэта было раскрытыкавана прафсаюзам універсітэтаў і каледжаў Вялікабрытаніі ў адкрытым лісце.

У лістападзе 2018 года вучэльне была дадзена ацэнка «незадавальняюча». У лютым 2019 года Дэпартамент адукацыі забараніў вучэльне набіраць новых студэнтаў, спаслаўшыся на «недастатковы прагрэс».

У маі 2021 года афіцыйныя даныя Упраўлення па пытаннях адукацыі для студэнтаў паказалі, што ўніверсітэт мае самы нізкі рэйтынг сярод вышэйшых навучальных устаноў Вялікабрытаніі па магчымасці працаўладкавання студэнтаў: за год пасля заканчэння ВНУ 69 % студэнтаў, які спецыялізуецца на юрыдычных і бухгалтарскіх курсах, не здолелі ўладкавацца на працу або працягнуць далейшае навучанне.

Зноскі

Спасылкі правіць