Універсітэт Віргінскіх астравоў

Універсітэт Віргінскіх астравоў (англ.: University of the Virgin Islands) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца на Амерыканскіх Віргінскіх астравах, ЗША. Адзіная ўстанова адукацыі з універсітэцкім статусам на Віргінскіх астравах.

Універсітэт Віргінскіх астравоў
англ.: University of the Virgin Islands
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of the Virgin Islands
Заснаваны 1962
Студэнты 950[1]
Краіна
Размяшчэнне Амерыканскія Віргінскія астравы, ЗША
Сайт uvi.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, у якім традыцыйна большасць студэнтаў складалі афраамерыканцы. Вучэльня была заснавана як Каледж Віргінскіх астравоў 16 сакавіка 1962 года. У 1986 годзе вучэльня афіцыйна стала адным з гістарычна "чорных" каледжаў і ўніверсітэтаў. У 1986 годзе навучальная ўстанова таксама змяніла назву на Універсітэт Віргінскіх астравоў, каб адлюстраваць рост і дыверсіфікацыю яго акадэмічных і даследчых праграм. Сёння ўніверсітэт прапануе праграмы магістратуры і бакалаўрыяту.

Ва ўніверсітэце ёсць два кампусы. Кампус плошчай 1,57 км² адкрыўся ў 1963 годзе на востраве Сент-Томас. Кампус імя Альберта Шына знаходзіцца на востраве Санта-Круз. Апошні кампус знаходзіцца за 5 км ад горада Шарлота-Амалія. Кампус Сент-Томас размешчаны на двух пагорках і мае ўласны пляж, да якога можна дабрацца з галоўнай дарогі, якая перасякае кампус. Большасць будынкаў гэтага кампуса зроблены з вулканічных парод і цэменту. Гэта робіць універсітэцкі кампус не толькі эстэтычна прывабным, але і паляпшае канструкцыйную цэласнасць будынкаў, бо Амерыканскія Віргінскія астравы вядомыя тым, што на іх вельмі актыўныя сезоны ўраганаў.

Структура

правіць
  • Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж навукі і матэматыкі
  • Школа сельскай гаспадаркі
  • Школа бізнесу
  • Школа адукацыі
  • Школа медсястрынства

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць