Універсітэт Паўночнай Брытанскай Калумбіі

Універсітэт Паўночнай Брытанскай Калумбіі (англ.: University of Northern British Columbia) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Прынс-Джордж у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

Універсітэт Паўночнай Брытанскай Калумбіі
англ.: University of Northern British Columbia
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Northern British Columbia
Заснаваны 1990
Студэнты 3 592 і 28 609[1]
Краіна
Размяшчэнне Прынс-Джордж, Брытанская Калумбія, Канада
Сайт unbc.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Нягледзячы на падабенства назвы, універсітэт не мае ніякага дачынення да Універсітэта Брытанскай Калумбіі, з'яўляючыся цалкам самастойнай установай вышэйшай адукацыі. Універсітэт з'яўляецца адным з найменшых у правінцыі і больш арыентуецца на даследаванні, чым на дыдактыку. Галоўны кампус знаходзіцца ў горадзе Прынс-Джордж, універсітэт таксама мае некалькі невялікіх рэгіянальных кампусаў на поўначы Брытанскай Калумбіі ў гарадах Прынс-Руперт, Тэрас, Куэснел і Форт-Сэнт-Джон. Дзякуючы свайму паўночнаму размяшчэнню, універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі арктычных універсітэтаў.

Структура

правіць
  • Аддзяленне медыцынскіх навук
  • Аддзяленне эканомікі
  • Аддзяленне прыродазнаўчых навук
  • Аддзяленне інфарматыкі

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць