Універсітэт Старога Дамініёна

Універсітэт Старога Дамініёна (англ.: Old Dominion University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Норфалк у штаце Вірджынія.

Універсітэт Старога Дамініёна
англ.: Old Dominion University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Old Dominion University
Заснаваны 1930
Студэнты 24 286[1] і 18 249[2]
Размяшчэнне Норфалк, Вірджынія, ЗША
Сайт odu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Назва вучэльні паходзіць ад мянушкі штата Вірджынія «Стары Дамініён», дадзенай штату каралём Англіі Карлам II за захаванне вернасці брытанскай кароне падчас грамадзянскай вайны ў Англіі.

Універсітэт быў заснаваны ў 1930 годзе як Норфалцкае аддзяленне Каледжа Уільяма і Мэры і цяпер з'яўляецца адным з буйнейшых універсітэтаў Вірджыніі. Універсітэт таксама налічвае каля 1000 замежных студэнтаў з 89 краін свету. Яго галоўны кампус займае 1,02 км2, якія знаходзяцца ў гарадскіх раёнах Ларчмоант, Хайленд-Парк і Ламбертс-Пойнт, прыкладна ў 8 км ад цэнтра Норфалка. Універсітэт прапануе 168 праграм бакалаўрыяту і магістратуры ўу сямі каледжах і трох школах. Універсітэт мае каля 124 000 выпускнікоў ва ўсіх 50 штатах ЗША і 67 краінах свету.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і літаратуры
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж навук пра здароўе
  • Школа навук аб дадзеных
  • Каледж інжынерыі і тэхналогій
  • Школа кібербяспекі
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і прафесійных студый
  • Ганаровы каледж
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць