Чарнагорскі ўніверсітэт

(Пасля перасылкі з Універсітэт Чарнагорыі)

Чарнагорскі ўніверсітэт (чарнаг. Univerzitet Crne Gore, сербск.: Универзитет Црне Горе, UCG) — адзіны дзяржаўны ўніверсітэт Чарнагорыі. Галоўны кампус і старыя факультэты ўніверсітэта размешчаны ў Падгорыцы.

Чарнагорскі ўніверсітэт
чарн.: Univerzitet Crne Gore
Заснаваны 29 красавіка 1974
Студэнты 10 600
Краіна
Размяшчэнне
Сайт ucg.ac.me
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Універсітэт быў заснаваны 29 красавіка 1974 года. На той момант былі арганізаваны:

  • тры факультэты: эканамічны, горадабудаўнічы і юрыдычны (усе ў Цітаградзе);
  • два каледжы: педагагічны (Нікшыч) і мараходны (Котар);
  • тры навукова-даследчыя інстытуты, асацыяаваныя з універсітэтам: гісторыі, аграноміі і біялогіі, медыцынскіх даследаванняў (усе ў Цітаградзе).

Праз год пасля заснавання ўніверсітэту было прысвоена імя Вялька Влахавіча, але ў 1992 годзе вернута ранейшая назва — Універсітэт Чарнагорыі.

Структура

правіць
 
Факультэт юрыспрудэнцыі,Падгорыца
 
Марскі факультэт, Котар

Універсітэт арганізаваны гэтак жа, як большасць еўрапейскіх універсітэтаў.

Кіраўнічы Савет пад старшынствам рэктара кіруе ўніверсітэтам. Вышэйшы акадэмічны орган — універсітэцкі Сенат.

Факультэты ўзначальваюць дэканы, інстытуты — дырэктары. На факультэтах і ў інстытутах галоўнымі акадэмічнымі органамі з’яўляюцца саветы па навукова-выкладчыцкіх пытаннях.

Вышэйшы студэнцкі орган — студэнцкі Парламент. Прадстаўнікі студэнтаў выбіраюцца ва ўсе органы ўніверсітэта і факультэтаў.

На дадзены момант працуюць наступныя факультэты (большасць размяшчаюцца ў Падгорыцы):

  • Факультэт эканомікі
  • Факультэт юрыспрудэнцыі
  • Факультэт электратэхнікі
  • Факультэт горадабудаўніцтва
  • Факультэт металургіі і тэхналогіі
  • Факультэт механікі і тэхнікі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт паліталогіі
  • Факультэт архітэктуры
  • Факультэт філасофіі размешчаны ў Нікшычы. Сваю гісторыю пачынае з 1947 года, калі быў заснаваны педагагічны каледж (Viša pedagoška школа) у Цэтынэ. У 1963 годзе каледж быў пераведзены ў Нікшыч і перайменаваны ў Педагагічную акадэмію (Pedagoška akademija). 29 красавіка 1974 года стаў часткай універсітэта. З 1977 па 1988 год школа называлася настаўніцкім факультэтам (Nastavnički fakultet). З 1988 года факультэт вядомы пад бягучай назвай[2].
  • Факультэт прыгожых мастацтваў (Цэтынэ)
  • Факультэт драматургіі (Цэтынэ)
  • Музычная акадэмія (Цэтынэ)
  • Марскі факультэт (Котар)
  • Факультэт турызму і гатэльнага менеджменту (Котар)
  • Факультэт прыкладной фізіятэрапіі (Херцег-Нові)

Таксама ў склад універсітэта ўваходзяць наступныя навукова-даследчыя інстытуты:

  • Інстытут замежных моў
  • Інстытут біятэхналогій
  • Інстытут гісторыі
  • Інстытут біялогіі мора (Котар)

Акрамя таго, ва ўніверсітэт уваходзяць:

  • Універсітэцкая бібліятэка
  • Цэнтр інфармацыйных тэхналогій
  • Цэнтр правоў чалавека
  • Цэнтр міжнароднага навучання
  • Цэнтр якасці

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

правіць

Зноскі

  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
  2. Filozofski fakultet - Niksic. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 26 снежня 2015.

Спасылкі

правіць

Спасылкі

правіць