Універсітэт імя І. Брока

Універсітэт імя І. Брока (англ.: Brock University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Катарынс у правінцыі Антарыа, Канада.

Універсітэт імя І. Брока
англ.: Brock University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Brock University
Заснаваны 1964
Студэнты 17 453
Размяшчэнне Сент-Катарынс, Антарыа, Канада
Сайт brocku.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт названы ў гонар генерал-маёра сэра Ісаака Брока, які адказваў за абарону Верхняй Канады ад ЗША падчас вайны Вялікабрытаніі і ЗША 1812-1814 гадоў. Гэта адзіны ўніверсітэт у Канадзе, які размешчаны на тэрыторыі біясфернага запаведніка ЮНЕСКА — у цэнтры Ніягарскага паўвострава.

Структура правіць

  • Факультэт прыкладных навук пра здароўе
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Школа бізнесу
  • Школа выяўленчага і выканальніцкага мастацтва

Спасылкі правіць