Універсітэт імя Альфонса X Мудрага

Універсітэт імя Альфонса X Мудрага (ісп.: Universidad Alfonso X el Sabio) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Вільянуэва-дэ-ла-Каньяда каля Мадрыда. Названы ў гонар караля Альфонса X.

Універсітэт імя Альфонса X Мудрага
ісп.: Universidad Alfonso X el Sabio
Арыгінальная назва ісп.: Universidad Alfonso X el Sabio
Дэвіз лац.: Bonum est diffusivum sui
Заснаваны 1993
Размяшчэнне Вільянуэва-дэ-ла-Каньяда
Сайт uax.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны ў 1992 годзе, гэта быў першы прыватны іспанскі ўніверсітэт, упаўнаважаны на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне вышэйшай адукацыі парламентам краіны ў 1993 годзе. Хесус Нуньес стварыў вучэльню пасля дасягнення пагаднення з гарадскімі ўладамі Вільянуэва-дэ-ла-Каньяда, якія далі яму права карыстацца 1 млн м² зямлі на 75 гадоў, каб пабудаваць кампус будучага ўніверсітэта.

Зноскі

Спасылкі правіць