Універсітэт імя Саймана Фрэйзера

Універсітэт імя Саймана Фрэйзера (англ.: Simon Fraser University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ванкувер у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

Універсітэт імя Саймана Фрэйзера
англ.: Simon Fraser University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Simon Fraser University
Заснаваны 1965
Студэнты 35 604
Размяшчэнне Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада
Сайт sfu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Галоўны кампус плошчай 170 гектараў на гары Бернабі, размешчаны ў 15 кіламетрах ад цэнтра Ванкувера, быў створаны ў 1965 годзе. Універсітэт названы ў гонар Саймана Фрэйзера, даследчыка і гандляра футрам. Выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта атрымалі 43 стыпендыі Каралеўскага таварыства Канады, тры стыпендыі Родса і адну Пулітцэраўскую прэмію. Сярод выпускнікоў тры прэм'ер-міністры правінцыі, кіраўнікі ўрадаў замежных краін і інш.

Структура правіць

  • Факультэт прыкладных навук
  • Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт экалогіі
  • Факультэт камунікацыі, мастацтва і тэхналогій
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Школа бізнесу

Спасылкі правіць