Ураджайны праезд (Наваполацк)

Ураджайны праезд (трансліт.: Uradžajny prajezd, руск.: Урожайный проезд) — вуліца ў Наваполацку.

Ураджайны праезд
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 600 м
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

Апісанне правіць

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада на тэрыторыі садовага таварыства "Хімік-1" у мясцовасці "Падстанцыя" каля прамзоны нафтаперапрацоўчага завода. Працягласць вуліцы складае каля 600 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Недалёка працякае рэчка Залюхоўка. Бліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту (аўтобусаў і трамвая) размешчаны на вуліцы Прамысловай. У гэтай мясцовасці ёсць яшчэ 15 вуліц з падобнай назвай (1-я Ураджайная вуліца, 2-я Ураджайная вуліца і гэтак далей).

Гл. таксама правіць