Урацысціс[1] (Urocystis) — род грыбоў сямейства Urocystidaceae. Назва ўпершыню была апублікаваная ў 1870 годзе[2].

Урацысціс

Urocystis colchici
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Urocystis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1059383
NCBI  63269
EOL  21155
MB  16381

Апісанне правіць

Пашыраны на ўсіх мацерыках акрамя Антарктыды. Паразітуюць на раслінах сямейства злакаў, асаковых, сітавых, лілейных, крыжакветных, казяльцовых, першакветных і інш. Выклікаюць на лісці, чаранках, суквеццях, рэдка на каранях уздуцці, палосы, разнастайныя дэфармацыі. На Беларусі найбольш пашыраны урацысціс скрытны (Urocystis achnatheri), узбуджальнік сцябловай галаўні жыта.

Хламідаспоры шарападобныя, эліпсоідныя або вуглаватыя, з гладкай, рэдка з бутрыстай абалонкай, цёмнаафарбаваныя, адзіночныя або ўтвараюць клубочкі (па 2—3 споры), пакрыты стэрыльнымі сфыферычнымі клеткамі. Перыферычныя клеткі шарападобныя, авальныя або з загнутымі канцамі, з гладкай абалонкай, светлаафарбаваныя, запоўненыя паветрам. Прарастае хламідаспора міцэліем або базідыяй, на верхавінцы якой размешчаны базідыяспоры. У цыкле развіцця адзначана канідыяльнае споранашэнне.

Класіфікацыя правіць

Род Urocystis налічвае 242 віды:

Зноскі

  1. Галаўнёвыя грыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 541
  2. Urocystis. Праверана 1 мая 2019.

Літаратура правіць