Ураўненне стану ідэальнага газу
(Пасля перасылкі з Ураўненне Клапейрона—Мендзялеева)
Ураўненне Клапейрона—Мендзялеева, ураўненне Клапейрона — ураўненне, якое ўстанаўлівае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі, што вызначаюць стан ідэальнага газу.
Атрымана ў 1834 годзе Б. П. Э. Клапейронам у выглядзе
дзе p, V і T — ціск, аб'ём і тэмпература ідэальнага газу, B — каэфіцыент прапарцыянальнасці, які залежыць ад M — масы і μ — малярнай масы газу.
У 1874 годзе Дз. І. Мендзялееў вывеў ураўненне для 1 моля ідэальнага газу:
дзе R — універсальная газавая пастаянная.
Ураўненне Клапейрона—Мендзялеева ў выглядзе
з'яўляецца ўраўненнем стану ідэальнага газу, якое аб'ядноўвае закон Авагадра, закон Бойля—Марыёта, закон цеплавога расшырэння газаў (гл. законы Гей-Люсака).
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 320.