Урс Граф Старэйшы

Урс Граф (ням.: Urs Graf; паміж 1485 і 1490, Золатурн — каля 1529, Базель) — швейцарскі мастак па шкле, гравёр, ксілограф і ювелір.

Урс Граф Старэйшы
ням.: Urs Graf
Дата нараджэння 1485[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1528[4][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Urs Graf junior[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, графік, гравёр, ювелір
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Граф вучыўся ювелірнай справе спачатку ў свайго бацькі, Уга Графа, а затым, па патрабаванні бацькі, вучыўся ў ювеліра ў Цюрыху. Некаторы час ён працягваў працаваць ювелірам. Зарабляў грошы як малявальшчык ілюстрацый для ксілаграфій і дапамагаў майстру вітражоў. Першую вядомасць атрымаў за некалькі гравюр па дрэве, якія выканаў у Страсбургу. У 27 гадоў атрымаў званне майстра і адкрыў уласную ювелірную майстэрню.

Быў не толькі рамеснікам у Базелі і Залатурне, але і вёў бурнае жыццё, поўнае прыгод, наймаючыся ў войскі, якія ваявалі ў Італіі і Францыі. У 1512 г. стаў членам гільдыі майстроў-чакаканшчыкаў па метале і грамадзянінам Базеля. Ён хутка ўступіў у канфлікт з законам, у выніку якога пакінуў горад у 1518 годзе. Яму было дазволена вярнуцца ў Базель на наступны год, дзе працягваў працаваць. Але ў 1527 годзе зноў з’ехаў і ягоныя сляды губляюцца. Захаваўся толькі ягоны малюнак, датаваны 1529 годам.

Зноскі

  1. а б Urs Graf // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Urs Graf // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Urs Graf // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.