Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода»

Усеўкраінскае аб'яднанне «Свабода»(укр.: Всеукраїнське об`єднання «Свобода») — палітычная партыя сучаснай Украіны. Дзейнічае з 1991 года, афіцыйна зарэгістраваная міністэрствам юстыцыі Украіны ў 1995 годзе[1]. Папярэдняя назва — «сацыял-нацыянальная партыя Украіны». лідар партыі — Алег Цягнібок.

Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода»
укр.: Всеукраїнське об`єднання «Свобода»
Svoboda logo-2.svg
Лідар Алег Цягнібок
Дата заснавання 13 кастрычніка 1991
Штаб-кватэра
Ідэалогія украінскі нацыяналізм[d], правы папулізм[d], Нацыянал-кансерватызм і ультранацыяналізм[d]
Колькасць членаў 15 000
Сайт svoboda.org.ua(укр.) (англ.) 
Commons-logo.svg Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода» на Вікісховішчы

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2012 годаПравіць

 
Свабода-2012

Партыя дамовілася з Усеўкраінскім аб’яднаннем «Бацькаўшчына» аб ўзгадненнні кандыдатаў ў мажарытарнай частцы выбараў. З 225 акругаў ў 35 балатуюцца прадстаўнікі «Свабоды». У прапарцыйнай частцы партыя ідзе асобным спісам. У выніку, партыя атрымала 10,44% галосоў і 25 месцаў па спісу. Яшчэ 12 прадстаўнікоў партыі сталі дэпутатамі ў мажарытарных акругах. Такім чынам, агулам партыя атрымала 37 мандатаў. Партыя сфарміравала чацвертую па колькасьці дэпутацкую фракцыю пасля Партыі рэгіёнаў, «Бацькаўшчыны» ды «УДАРу». Прадстаўнік партыі Руслан Кашулінскі быў абраны намесьнікам старшыні Вярхоўнай Рады.

Зноскі