Ускосная мова англійскай мовы

Ускосная мова англійскай мовы (англ. - the reported speech of the English language) гэта ўсе змены, якія дапускае англійская мова пры перадачы простай мовы ўскосным чынам. Такія змены могуць уключаць у сябе дапасаванне форм часу, а таксама асабовых займенннікаў і іншых слоў, як патрабуе кантэкст.

Магчымыя дапасаванні форм часу пры перадачы сказаў простай мовы ўскоснай мовай правіць

Калі выказванні простай мовы ўводзяцца дзеясловамі цяперашняга часу, ніякія змены пры пераходзе ва ўскосную мову не адбываюцца (He says: "We work here" (Ён кажа: "Мы працуем тут) - He says they work here (Ён кажа, што яны працуюць тут)). Неабходнасць дапасаваць форму часу простай мовы пры пераходзе ва ўскосную можа ўзнікнуць, калі ўводны дзеяслоў прамой мовы стаіць у адной з форм прошлага часу, напрыклад: Не declared: "(простая мова)" - Ён аб'явіў: "(простая мова)". Дапасаванне форм часу пры перадачы сказаў простай мовы ўскоснай мовай не з'яўляецца абавязковымі для англійскай мовы[1]. Найчасцей формы часу застаўюцца нязменнымі калі гаворка ідзе пра шырока вядомыя факты (He said Shakespear wrote Hamlet - Ён казаў, што Шэкспір напісаў "Гамлета", нельга had written) або пра факты, якія не аспрэчваюцца ў пэўнай сітуацыі (He told me his brother is a doctor - Ён казаў мне, што яго брат працуе доктарам). У апошнім прыкладзе, як і ў некаторых іншых сітуацыях, захаванне цяперашняга часу ва ўскоснай мове падкрэслівае, што сітуацыя не змянілася з цягам часу[2]. Магчыма і захаванне нязменнай недапасаванай формы часу простай мовы ва ўскоснай мове і па жаданню размоўцы.

Цяпершні час правіць

Калі сказ простай мовы стаіць у цяперашнім простым часе (Present Simple), яго мяняюць на прошлы просты час (Past Simple) пры пераходзе з прамой ва ўскосную мову. Гэта розніца можа і не захавацца ў беларускім перакладзе. (She said: "I work here" - She said she worked there (Яна казала: "Я тут працую" - Яна казала, што яна тут працуе / або працавала)).

Калі сказ простай мовы стаіць у цяперашнім працяглым часе (Present Continuous), яго мяняюць на прошлы працяглы час (Past Continuous) пры пераходзе з прамой ва ўскосную мову. (She said: "I am working here" - She said she was working there (Яна казала: "Я тут працую" - Яна казала, што яна тут працуе / або працавала)).

Калі сказ простай мовы стаіць у цяперашнім завершаным часе (Present Perfect), пры пераходзе з прамой ва ўскосную мову яго мяняюць на прошлы завершаны час (Past Perfect). У такой сітуацыі магчыма ў якасці формы дапасавання выбраць i прошлы просты час (Past Simple), калі зразумела, якое дзеянне ідзе за другім[2]. Але ў беларускім перакладзе розніца паміж усімі гэтымі варыянтамі знікае (She said: "I have read it". I did it before signing - She said she had read / read it (Яна казала: "Я прачытала гэта. Я прачытала перад тым як падпісаць" - Яна казала, што яна прачытала гэта)).

Сказ простай мовы у цяперашнім завершана-працяглым часе (Present Perfect Continuous) пераходзіць у прошлы завершана-працяглы час (Past Perfect Continuous) ва ўскоснай мове. (She said: "I have been working here for 3 days" - She said she had been working there for 3 days (Яна казала: "Я тут працуюўжо 3 дні" - Яна казала, што яна тут працуе / або працавала ўжо 3 дні)).

Прошлы час правіць

Магчымыя дапасаванні датычацца толькі форм прошлы просты час (Past Simple) і прошлы працяглы час (Past Continuous), якія мяняюцца пры пераходзе сказа ва ўскосную мову на прошлы завершаны час (Past Perfect) і прошлы завершана-працяглы час (Past Perfect Continuous) адпаведна. У сувязі з адсутнасцю адпаведных форм працяглага часу ў беларускай мове, ў перакладзе розніца паміж гэтымі формамі не бачна. (She said: "I worked / was working here - She said she had worked / had been working there (Яна казала: "Я тут працавала - Яна казала, што яна тут працавала)). Дзеясловы ў формах прошлага завершанага часу (Past Perfect) і прошлага завершана-працяглага часу (Past Perfect Continuous) пры пераходзе з простай мовы ва ўскосную не мяняюць формы.

Будучы час і мадальныя дзеясловы правіць

Усе варыяцыі дапасавання форм будучага часу ва ўскоснай мове можна звесці да змены дапаможнага дзеяслова will яго формай прошлага часу, характэрнай для даданых сказаў умовы і некаторых іншых сітуацый. (He confessed: "I will go to Paris" - He confessed that he would go to Paris (Ён прызнаўся: "Я паеду ў Парыж - Ён прызнаўся, што паедзе ў Парыж)). На месцы дзеяслова will, які можа быць не толькі дапаможным, але і мадальным, могуць знаходзіцца іншыя мадальныя дзеясловы. Большасць з іх не мяняе формы пры пераходзе сказа ва ўскосную мову. Выключэнне складаюць мадальныя дзеясловы can i may, якія ва ўскоснай мове могуць прыймаць свае формы прошлага часу could i might адпаведна.

Іншыя змены пры пераходзе сказа з простай мовы ва ўскосную правіць

Іншыя змены пры пераходзе сказа з простай мовы ва ўскосную можна падзяліць на абавязковыя і факультатыўныя. Але абедзве гэтыя групы аб'ядноўвае незалежнасць ад таго ў якім часе стаіць дзеяслоў, якім уводзіцца фраза простай мовы.

Абавязковыя змены правіць

Імператыў у сказе простай мовы змяняецца на інфінітыў (Mother says to her son: "Go to bed." - Mother tells her son to go to bed (Маці кажа сыну: "Ідзі спаць." - Маці кажа сыну ісці спаць.)) Пры гэтым, калі ў сказе простай мовы загаднага ладу стаіць часціна "не", яна заўваецца і ў інфінітыве ўскоснай мовы (He ordered: "Do not smoke here". - He ordered not to smoke there (Ён загадаў: "Не куры(це) тут". - Ён загадаў не курыць там)).

У адпаведнасці з сітуацыяй абавязковай можа быць замена займеннікаў 1-й асобы на 3-ю незалежна ад ліку: І (я) і we (мы) на he / she (ён / яна) i they (яны) адпаведна.

Таксама пры перадачы ўскоснай мовай сказаў простай мовы замяняюцца наступныя словы:

Простая мова Ускосная мова
now (цяпер, зараз) then (тады)
ago (таму) before (перад тым)
today (сёння) that day (у той дзень)
yesterday (учора) the day before (у дзень раней)
tomorrow (заўтра) the next day (ў наступны дзень)

Але змены, азначаныя ў вышэй прыведзенай табліцы з'яўляюцца абавязковымі калі прамая мова ўведзена дзеясловам прошлага часу (I said (я сказаў), he reported (ён паведаміў)), а не цяперашняга (We announce (мы аб'яўляем), she utters (яна вымаўляе)).

Неабавязковыя змены правіць

Сярод змен, якія могуць быць але не з'яўляюцца абавязковымі можна адзначыць змену дзеяслова say на tell (абодва маюць значэнне "казаць, гаворыць, паведаміць", але апошні звычайна ідзе з назоўнікам у сінтактычнай ролі дапаўнення "паведаміць каму-небудзь"). Таксама ў некаторых сітуацыях магчыма выкарыстанне займеннікаў that / those (тая, той / тыя) замест this / these (гэта, гэты / гэтыя) пры трансфармацыі думкі з простай мовы ва ўскосную.

Сказы з ускоснай мовай з'яўляюцца складаназалежнымі, таму увядзенне даданага сказа з ускоснай мовай магчыма з выкарыстаннем злучніка that (што). Нярэдка яго апускаюць у нефармальных і нккаторых іншых сітуацыях[3] (напрыклад, з дзеясловамі, якія выкарыстоўваюцца часта). Але з такімі дзеясловамі як complain (скардзіцца), deny (адмаўляць), confide (дзяліцца сакрэтам), grumble (журыцца), speculate (разважаць, спекуляваць), warn (папярэджваць), answer (адказваць), argue (спрачацца) i reply (адказваць) лічыцца непажаданым яго не выкарыстоўваць для злучэння дзвюх часткак сказа (He replies that he does not work here - Ён адказвае, што ён тут не працуе).

Зноскі

  1. Murphy, p. 96.
  2. а б Hewings, p. 70.
  3. Hewings, p. 66.

Літаратура правіць

  • Murphy, Raymond (1994). English Grammar in Use (3rd ed.). Cambridge University Press.
  • Hewings, Martin (2005). Advanced Grammar in Use (2nd ed.). Cambridge University Press.