Уільям Кінгдан Кліфард
Уільям Кінгдан Кліфард (англ.: William Kingdon Clifford, 4 мая 1845, Эксетэр, Вялікабрытанія — 3 сакавіка 1879, Мадэйра, Партугалія) — англійскі матэматык і філосаф.
Уільям Кінгдан Кліфард | |
---|---|
англ.: William Kingdon Clifford | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 мая 1845[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 сакавіка 1879[1][2][…] (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lucy Clifford[d] |
Дзеці | Ethel Clifford[d] |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Алгебра |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Трыніці-каледж у Кембрыджскім універсітэце (1868), атрымаўшы некалькі ўзнагарод за поспехі ў вучобе. У 1871 годзе, па рэкамендацыі Максвела, ён стаў прафесарам матэматыкі і механікі Лонданскага ўніверсітэцкага каледжа. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1874). У 1875 годзе ажаніўся з Люсі Лэйн.
Інтэнсіўная праца (ён любіў працаваць па начах) падарвала здароўе навукоўца. Кліфард адправіўся на лячэнне на востраў Мадэйра, дзе, аднак, памёр ад сухотаў, пакінуўшы маладую жонку і дваіх дзяцей. Пахаваны на Хайгейцкіх могілках, Лондан, побач з магілай Карла Маркса. Люсі пражыла пасля яго смерці яшчэ 50 гадоў, стаўшы за гэты час вядомай пісьменніцай. Пяцітомны збор твораў Кліфарда быў выдадзены пасмяротна.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ 3,0 3,1 William Kingdon Clifford // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Матэматычная генеалогія — 1997.
ЛітаратураПравіць
- Клиффорд В. Здравый смысл точных наук. М., 1910.
- Newman J. R. William Kingdon Clifford. Sci. Amer., 1953, 188, № 2, pp. 78–84.
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Уільям Кінгдан Кліфард(англ.) у архіве MacTutor.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Кінгдан Кліфард