Усевалад Ігнатавіч Краўчанка
Усевалад Ігнатавіч Краўчанка (14 кастрычніка 1915, в. Каплічы, Мінская губерня, Расійская імперыя — 27 жніўня 1961, Каны, Францыя) — беларускі пісьменнік.
Усевалад Ігнатавіч Краўчанка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1961 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 14 кастрычніка 1915 года ў вёсцы Каплічы Мінскай губерні (цяпер — Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці) ў сям’і настаўніка. Пасля заканчэння рабфака ў Мазыры (1933) і да 1941 г. працаваў у рэдакцыі раённай газеты «Калгаснік Мазыршчыны» (пазней рэарганізаванай у абласную газету «Бальшавік Палесся»). Адначасова завочна вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў два курсы). У першы год вайны — супрацоўнік армейскай газеты «Боевое знамя». Потым на журналісцкай рабоце ў Саратаўскай вобласці, з мая 1943 г. — загадчык аддзела партызанскага жыцця ў газеце «Савецкая Беларусь». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1939 г.
З 1945 года — адказны сакратар часопіса «Полымя». З 1950 года — адказны сакратар, у 1953—1961 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».
Творчасць
правіцьПершае апавяданне надрукаваў у 1933 г. (часопіс «Чырвоная Беларусь»). Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў «На крутым павароце» (1937), «Калгасныя навелы» (1940), «Зямля гудзе» (1945), «Станаўленне» (1947), «У імя Радзімы» (1948), «Жыта красуе» (1951), «Вясна на Палессі» (уключаны аднаактовыя п’есы, 1952), «Крыгаход» (1957), «Не поле перайсці» (1958), «Зорка Венера»(1960), «Над хвалямі Прыпяці» (выбранае, 1964), «Крыгалом» (1985). Выйшлі кнігі для дзяцей «Таямніца аднае вышкі» (1935). «Дзве сяброўкі» (1948, 1959), «Падарунак» (1950), «Тэорыя імавернасці» (1958), «Злачынства ля Зялёнай тоні» (1961), «Таямніца вугла альфа» (выбранае, 1973).
Выдаў зборнік аднаактовых п’ес «Апошняя варажба» (1960).
Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў на беларускую «Бялее парус адзінокі» В. П. Катаева (1949), «Сцяганосцы» А. Ганчара (у сааўтарстве з І. Мележам, 1949), «Служу Радзіме» І. Кажадуба (1950), аповесць А. П. Гайдара «Цімур і яго каманда», апавяданне А. П. Чэхава «Анна на шыі» і інш.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |