Уладзімір Васілевіч Крывашэеў

(Пасля перасылкі з У. В. Крывашэеў)

Уладзімір Васілевіч Крывашэеў (23 красавіка 1944, г. Васількоў, Кіеўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Васілевіч Крывашэеў
Дата нараджэння 23 красавіка 1944(1944-04-23) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1979 годзе Усесаюзную акадэмію знешняга гандлю ў Маскве. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі, з 1981 па 1985 г. у цэнтры ААН па населеных пунктах — Хабітат, з 1986 года — галоўны ландшафтны архітэктар Мінска ў ГалоўАПУ Мінгарвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

правіць
 
Камароўскі рынак

Асноўныя працы: гандлёва-грамадскі цэнтр па вул. Прытыцкага ў Мінску (1980); у аўтарскім калектыве: спорткомплекс «Раўбічы» (1976), Цэнтральны крыты рынак у Мінску (1980), Дом быту ў Лідзе (1981), гандлёва-грамадскі цэнтр у Бабруйску (1981), універмаг у Гомелі (1982).

Зноскі

Літаратура

правіць