Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч
Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч (12 верасня 1934, Кіеў — 22 жніўня 1966, с. Абразцова, Маскоўская вобласць) — савецкі мовазнавец-кампаратывіст.
Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1966[1] (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Samuil Bernstein[d] |
Вядомыя вучні | Vitaly Shevoroshkin[d] |
Біяграфія
правіцьСупрацоўнік Інстытута славяназнаўства АН СССР. Вучань С. Б. Бернштэйна. Працы ў галіне этымалогіі, параўнальнай акцэнталогіі і фанетыкі славянскіх, балтыйскіх і іншых моў. Абгрунтаваў настратычную тэорыю роднасці індаеўрапейскіх, алтайскіх, семіта-хаміцкіх (афразійскіх), паўночнакаўказскіх, уральскіх і алтайскіх моў, стварыў параўнальную фанетыку і параўнальны слоўнік агульных каранёў. Аўтар фундаментальнай працы «Імянная акцэнтуацыя ў балтыйскім і славянскім», этымалагічныя і параўнальна-фанетычныя даследаванні па славянскіх, балтыйскіх мовах, па індаеўрапеістыцы.
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Не скончыў галоўную працу свайго жыцця — «Спроба параўнання настратычных моў».
Зноскі
- ↑ а б Иллич-Свитыч Владислав Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Иллич-Свитыч Владислав Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2