ФК Адзінства Дзяржынск
«Адзінства» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 1999 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Адзінства Дзяржынск | |
---|---|
Заснаваны | 1999 |
Горад | Дзяржынск, Беларусь |
Стадыён |
Гарадскі Умяшчальнасць: 1100 |
Галоўны трэнер | Канстанцін Яшчанка |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2023 | 9 месца ў дывізіёне Мінскай вобласці |
Гісторыя
правіцьКлуб быў заснаваны ў 1999 годзе пад назвай «Лівадыя». Спачатку выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці.
З 2003 года клуб гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе найлепшым дасягненнем стала трэцяе месца ў сезоне 2008. Нападнік «Лівадыі» Аляксей Хадневіч пры гэтым стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У красавіку 2015 года стала вядома аб тым, што клуб змяніў назву на «Крутагор’е» і стаў прадстаўляць Дзяржынскі раён[1]. У пачатку 2016 года «Крутагор’е» вырашыла не заяўляцца ў Другую лігу[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3].
Асноўная каманда пасля адмовы ад удзелу ў Другой лізе спыніла існаванне, у той час як другая каманда пад назвай «Лівадыя-Юні» працягнула выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаўшы асноўнай камандай. У 2020 годзе была вернута назва «Лівадыя».
У 2021 годзе ў выніку рэформы Другой лігі каманда зноў апынулася ў трэцім дывізіёне, пры гэтым змяніла назву на «Адзінства». У матчы 7-га тура з клубам «Крупкі-ДРБУ-164» у «Адзінства» не было запаснога брамніка ў заяўцы. Пасля чырвонай карткі брамніку на 50-й хвіліне матча, у браму ўстаў палявы ігрок.
Папярэднія назвы
правіць- 1999—2014: «Лівадыя» (Дзяржынск)
- 2015: «Крутагор’е» (Дзяржынскі раён)
- 2016—2019: «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск)
- 2020—2021: «Лівадыя» (Дзяржынск)
- з 2021: «Адзінства» (Дзяржынск)
Дасягненні
правіць- Найлепшае дасягненне ў Другой лізе — 3 месца (2008)
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2002 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 2 | 20 | 15 | 2 | 3 | 47–23 | 47 | ||
2003 | Другая (Д3) | 9 | 22 | 7 | 5 | 10 | 24–39 | 26 | 1/32 фіналу | |
2004 | Другая (Д3) | 6 | 24 | 13 | 2 | 9 | 31–34 | 41 | 1/32 фіналу | |
2005 | Другая (Д3) | 7 | 26 | 11 | 8 | 7 | 30–26 | 41 | 1/32 фіналу | |
2006 | Другая (Д3) | 10 | 32 | 10 | 7 | 15 | 35–50 | 37 | 1/32 фіналу | |
2007 | Другая (Д3) | 9 | 30 | 10 | 7 | 13 | 30–44 | 37 | 1/32 фіналу | |
2008 | Другая (Д3) | 3 | 30 | 16 | 6 | 8 | 46–32 | 54 | 1/64 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 11 | 26 | 5 | 11 | 10 | 28–33 | 26 | 1/32 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 17 | 34 | 5 | 6 | 23 | 25–81 | 21 | 1/32 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 7 | 30 | 12 | 6 | 12 | 35–39 | 42 | 1/32 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 14 | 38 | 12 | 3 | 21 | 47–72 | 39 | 1/32 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 8 | 24 | 6 | 8 | 10 | 25–44 | 26 | 1/32 фіналу | |
2014 | Другая — Б (Д3) | 9 | 22 | 8 | 3 | 11 | 29–39 | 27 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 17 месца[A] | 18 | 2 | 0 | 1 | 1 | 4–5 | ||||
2015 | Другая — Б (Д3) | 9 | 18 | 4 | 3 | 11 | 21–49 | 15 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 17 месца[B] | 18 | 2 | 0 | 2 | 0 | 4–4 | ||||
2016 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 3 | 22 | 12 | 1 | 9 | 48–40 | 37 | ||
2017 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 1 | 18 | 15 | 1 | 2 | 69–12 | 46 | ||
2018 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 3 | 18 | 13 | 1 | 4 | 46–28 | 40 | ||
2019 | Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група А (Д4) | 2 | 14 | 8 | 4 | 2 | 31–17 | 28 | Выхад у фінальны этап | |
Фінальны этап (Д4) | 6 | 14 | 4 | 3 | 7 | 23–48 | 15 | |||
2020 | Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група Б (Д4) | 6 | 16 | 4 | 4 | 8 | 30–45 | 16 | ||
2021 | Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) | 7 | 18 | 6 | 3 | 9 | 32–54 | 21 | 1/128 фіналу | |
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) | 14 | 1 | 0 | 0 | 1 | 0–1 | ||||
2022 | Другая — Мінская вобласць — Поўнач (Д3) | 4 | 14 | 7 | 1 | 6 | 46–26 | 22 | 1/32 фіналу | |
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) | 7 | 2 | 2 | 0 | 0 | 8–2 | ||||
2023 | Другая — Мінская вобласць — Поўнач (Д3) | 5 | 14 | 6 | 1 | 7 | 27–25 | 19 | 1/32 фіналу | |
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) | 9 | 2 | 2 | 0 | 0 | 6–0 |
- ↑ Стыкавыя матчы супраць клуба «Прыазёр’е» (Верхнядзвінск), які заняў 9 месца ў групе А (0:1, 4:4).
- ↑ Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў-МК», які заняў 9 месца ў групе А (1:1, 3:3 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).
Галоўныя трэнеры
правіць- Алег Дулуб (2003)
- Юрый Расолька (2004—2006)
- Віктар Юрага (2007—2013)
- Аляксандр Новікаў (2014—2015)
- Канстанцін Яшчанка (з 2021)
Крыніцы
правіць- ↑ «Ливадия» сменила название на «Крутогорье» (руск.)(недаступная спасылка). offside.by.(недаступная спасылка)
- ↑ Главный тренер «Крутогорья»: «Вероятность участия команды во второй лиге где-то 2 процента» (руск.). by.tribuna.com (10 лютага 2016). Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд (руск.). football.by (19 красавіка 2016). Праверана 13 кастрычніка 2023.