ФК Макслайн Рагачоў

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Рагачоў-МКК)

«Макслайн» — беларускі футбольны клуб з горада Рагачоў, заснаваны ў 1983 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Макслайн Рагачоў
Заснаваны 1983
Горад Рагачоў, Беларусь
Стадыён ДЮСШ-1
Умяшчальнасць: 7000
Галоўны трэнер Юрый Пунтус
Чэмпіянат Першая ліга
2022 4 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Да 1991 года гуляў у Чэмпіянаце БССР, у 1992 годзе трапіў у новаствораную Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезона 1996 клуб перайшоў у Першую лігу, дзе гуляў да 2005 года. У сезоне 2005 страціў месца ў Першай лізе і па фінансавых прычынах спыніў існаванне.

Пасля футбольны клуб з Рагачова ўдзельнічаў у чэмпіянаце Гомельскай вобласці. У красавіку 2014 года клуб пад назвай «МКК-Дняпро» папоўніў склад удзельнікаў Другой лігі[1], але чэмпіянат клуб пачаў ужо як «Рагачоў-МКК». У выніку клуб апынуўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 15 месца з 24.

У пачатку 2015 года, дзякуючы намаганням камерцыйнага дырэктара клуба Андрэя Іваненкі, клуб зрабіў значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна[2], які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У чэмпіянаце ж справы клуба ішлі не лепшым чынам, ён хутка апынуўся ў канцы табліцы. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе[3]. У выніку каманда скончыла сезон на 17-м месцы з 20.

У пачатку 2016 года каманда ўмацавалася шэрагам ігракоў «Жлобіна», які спыніў выступы ў Другой лізе, аднак пасля паспяховага старту (дзве перамогі ў першых двух турах) стала цярпець паражэнне за паражэннем. Так і не здолеўшы істотна палепшыць сітуацыю, «Рагачоў» завяршыў сезон на 11-м месцы з 13.

У пачатку 2017 года стала вядома, што з-за фінансавых праблем каманда можа не заявіцца ў Другую лігу. У красавіку афіцыйна стала вядома, што рагачоўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзе[4].

У канцы 2019 года каманда з Рагачова была названа сярод меркаваных удзельнікаў Другой лігі наступнага сезона. У красавіку 2020 года рагачоўскі «Дняпро» афіцыйна вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[5]. Пачатак сезона 2020 для каманды атрымаўся няўдалым, аднак пасля ўзмацення складу летам пайшлі перамогі, у тым ліку рагачоўская каманда нанесла адзінае ў сезоне паражэнне лідару — магілёўскаму «Дняпру». Тым не меней, гэтага не хапіла для выхаду ў фінальны раўнд.

У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клуб у сезоне 2021 упэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф Другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсці ў Першую лігу.

У сезоне 2022 «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнерам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў маі ён пакінуў клуб, і яго месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клуб добра пачаў сезон, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Пунтус. Пад яго кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забяспечыла чацвёртае месца і стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ клубу было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[6]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[7]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[8].

У студзені 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў клуба было вырашана, што «Макслайн» у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[9]. 2 сакавіка 2023 года клуб афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск[10].

Папярэднія назвыПравіць

  • 1983: «Аўтамабіліст»
  • 1984—1987: КБМ
  • 1988—1997: «Дняпро»
  • 1998—2000: «Рагачоў»
  • 2001: «Рагачоў-ДЮСШ-1»
  • 2002—2006: «Дняпро-ДЮСШ-1»
  • да 2012: РМКК
  • 2013: «МКК-Дняпро»
  • 2014: «Рагачоў-МКК»
  • 2015—2016: «Рагачоў-МК»
  • 2019—2020: «Дняпро»
  • з 2021: «Макслайн»

Цяперашні складПравіць

Станам на красавік 2023 года[11].

Паз. Імя Нар.
12   Бр Данііл Шапко (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2001
25   Бр Вадзім Юхновіч 2003
47   Бр Раман Андрэенка 2003
77   Бр Максім Азарко 2002
4   Аб Дзяніс Лукашоў 1998
5   Аб Максім Шыла 1993
44   Аб Руслан Башыраў 2000
55   Аб Сяргей Мельнік 1995
88   Аб Цімафей Лукашэвіч 1997
1   ПА Раман Бурэц 1997
3   ПА Аляксандр Конеў 2004
7   ПА Ягор Карцоў (у арэндзе з «Ленінградца») 2000
8   ПА Ілья Трачынскі (капітан) 1989
9   ПА Арцём Міраеўскі 1999
Паз. Імя Нар.
10   ПА Мікалай Іваноў 2000
15   ПА Артур Кузьміч (у арэндзе з «Мінска») 2003
16   ПА Яраслаў Шкурко 1991
17   ПА Міхаіл Сідорын 2003
21   ПА Юрый Валовік 1993
22   ПА Аляксандр Булычоў 1999
23   ПА Сяргей Балановіч 1987
29   ПА Дзмітрый Вашкель 1993
99   ПА Кірыл Пармонаў 2004
11   Нап Вадзім Пракапенка 2002
18   Нап Яўген Апанасовіч (у арэндзе са «Слуцка») 2002
19   Нап Павел Кляньё 1999
20   Нап Іван Грудзько 2004

Ігракі ў арэндзеПравіць

Паз. Імя Нар.
13   ПА Мікалай Давыдзенка (у «Энергетыку-БДАТУ» да снежня 2023 года) 2003

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 15 15 1 6 8 13–31 8 1/8 фіналу
1992-93 Трэцяя (Д3) 16 30 4 5 21 28–77 13
1993-94 Трэцяя (Д3) 10 34 13 6 15 45–65 32
1994-95 Трэцяя — Б (Д3) 5 22 9 6 7 39–33 24 1/32 фіналу
1995 Трэцяя — Б (Д3) 3 12 7 3 2 29–13 24
1996 Трэцяя — Б (Д3) 2 26 19 1 6 65–29 58 Стыкавыя матчы
Стыкавыя матчы[A] 2 1 0 1 2–1   Выхад у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 13 30 6 8 16 30–63 26 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 10 30 8 11 11 26–42 35 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 10 30 9 11 10 49–44 38 1/16 фіналу
2000 Першая (Д2) 10 30 10 11 9 40–43 41 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 15 28 3 8 17 27–67 17 1/32 фіналу   Вылет у Другую лігу
2002 Першая (Д2) 12 30 8 7 15 35–49 31 Захаванне месца[B]
2003 Першая (Д2) 11 30 8 5 17 32–52 29 1/32 фіналу
2004 Першая (Д2) 14 30 9 3 18 27–54 30 1/16 фіналу
2005 Першая (Д2) 16 30 4 4 22 22–70 16 1/32 фіналу   Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
2014 Другая — А (Д3) 8 22 7 6 9 40–41 27 1/64 фіналу
Матчы за 15 месца[C] 15 2 1 0 1 5–4
2015 Другая — А (Д3) 9 18 1 4 13 12–36 7 1/64 фіналу
Матчы за 17 месца[D] 17 2 0 2 0 4–4
2016 Другая (Д3) 11 24 7 4 13 26–49 25 1/32 фіналу
2019 Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) 4 12 4 3 5 32–41 15
2020 Другая — Група B (Д3) 6 20 9 3 8 46–45 30 1/64 фіналу
Матчы за 11 месца 11 2 1 1 0 5–3
2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 1 14 12 1 1 62–11 37 1/32 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 2 7 4 1 2 18–10   Выхад у Першую лігу
2022 Першая (Д2) 4 24 12 5 7 45–34 41 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[E] 2 1 0 1 5–4   Выхад у Вышэйшую лігу
  1. Стыкавыя матчы паміж другімі месцамі падгруп А і Б за права гуляць у Другой лізе.
  2. Захаванне месца дзякуючы адмове «Оршы» працягваць выступленні ў Першай лізе.
  3. Стыкавыя матчы супраць клуба «Маладзечна-2013», які заняў 8 месца ў групе Б (2:3, 3:1).
  4. Стыкавыя матчы супраць клуба «Крутагор’е» (Дзяржынск), які заняў 8 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці выязных галоў).
  5. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», 14-й каманды Вышэйшай лігі 2022 (2:3, 3:1).

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

  1. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
  2. 2-лига. Анонс сезона. Побьет ли Колдун рекорд Хоттабыча?. pressball.by
  3. Иваненко покинул пост коммерческого директора рогачевского «Днепра». by.tribuna.com
  4. Вторая лига Беларусь. Турнир пройдет с 22 апреля по 28 октября, участие примут 14 команд. by.tribuna.com
  5. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге. football.by
  6. "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  7. АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  8. "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  9. "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 27 лютага 2023.
  10. Теперь официально. "Макслайн" сменил Рогачев на Витебск (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  11. От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 1 красавіка 2023.