ФК Эстудыянтэс
аргенцінскі футбольны клуб
«Эстудыя́нтэс» (ісп.: Estudiantes) — аргенцінскі футбольны клуб з горада Ла-Плата, які належыць да агламерацыі Вялікага Буэнас-Айрэса. Клуб гуляе ў Прымеры, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клуб з’яўляецца адным з самых паспяховых у Аргенціне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны з ліку каманд, якія не адносяцца да гэтак званай «вялікай пяцёрцы». Асноўным супернікам клуба з’яўляецца каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта з якой выйшлі незадаволеныя ігракі і заўзятары і стварылі клуб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супернікамі носяць назву Дэрбі Ла-Платы.
Эстудыянтэс | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Club Estudiantes de La Plata | |||
Заснаваны | 4 жніўня 1905 | |||
Горад | Ла-Плата | |||
Стадыён |
Сьюдад-дэ-Ла-Плата Умяшчальнасць: 53000 |
|||
Прэзідэнт | Хуан Себасцьян Верон[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прымера | |||
2021 | 6 месца | |||
Сайт | estudiantesdelaplata.com (ісп.) | |||
|
Акрамя футбольнай каманды клуб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаванні.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Аргенціны: 6
- 1913, 1967(М), 1982(М), 1983(Н), 2006(А), 2010(А)
- Уладальнікі Кубка Лібертадорэс: 4
- 1968, 1969, 1970, 2009
- Уладальнікі Міжкантынентальнага кубка: 1
- 1968
- Уладальнікі Міжамерыканскага кубка: 1
- 1968
- Удакладненне: А — Апертура, М — Метрапалітана, Н — Насьяналь
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт клуба Архівавана 19 студзеня 2015. (ісп.)
- Эстудыянтэс на АФА (ісп.)
- Гісторыя клуба на рускай мове (руск.)
- Сайт заўзятараў (ісп.)