Мінская фабрыка-кухня

будынак у Мінску
(Пасля перасылкі з Фабрыка-кухня, Мінск)

Мі́нская фа́брыка-ку́хня — будынак у Мінску па вуліцы Свярдлова, 2. Пабудаваны ў 1936 годзе (архітэктар І. Грубер), мае рысы канструктывізму. У пасляваенныя гады некалькі разоў рэканструяваная. Зменены знешні выгляд і ўнутраная планіроўка.

Славутасць
Мінская фабрыка-кухня
Factory-kitchen (Minsk) p01.jpg
Будынак пасля рэстаўрацыі, 2019 г.
53°53′51,74″ пн. ш. 27°32′52,7″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Дата заснавання 1936
Commons-logo.svg Мінская фабрыка-кухня на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Будаўніцтва фабрыкі-кухні ў Менску планавалася з канца 1920-х гадоў. У пачатку 1930 года ў друку з’явіліся праекты будынка, будаўніцтва пачалося 8 сакавіка. Афіцыйнай датай адкрыцця лічыцца 1936 год[1]. У часе нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну на будынку месціўся надпіс «Hotel Deutsches Haus», там была гасцініца і сталовая. У вайну будынак не быў пашкоджаны, і неўзабаве ўведзены ў эксплуатацыю.

Пасля рэстаўрацыі 2019 года ў будынку размясціліся офісныя памяшканні.

АрхітэктураПравіць

 
Бакавы фасад

Мураваны двухпавярховы будынак з паўсклепам мае Г-падобны план са складаным аб’ёмам у кутняй частцы. Дойлідскае вырашэнне фасадаў заснаванае на ступеньчатым перападзе вышынь асобных частак і на кантрастным спалучэнні вялікіх аконных праёмаў з гладкімі атынкаванымі плоскасцямі сцен. Над выступаючым наперад паўцыркульным у плане барабанам уваходнай групы размешчаны высокі, меншага радыуса ліхтар лесвічнай клеткі. Над аб’ёмам рэстарана ўзвышаецца вузкі (на шырыню барабану лесвічнай клеткі) трэці паверх банкетнай залы, аконныя праёмы якой завершаныя шырокімі казыркамі на жалезабетонных кансолях. У канструкцыйна-планіровачную аснову збудавання пакладзеная трохпралётная сетка калон з нясучымі знешнімі сценамі. Перакрыцці першага паверху зробленыя з маналітнага жалезабетону. Інтэр’еры залаў рэстарану і дыетычнай сталовай выкананыя паводле праектаў, распрацаваных у інстытуце «Белдзіпрагандаль» (1974 г., 1977 г., арх. Л. Мельнік, Георгій Сысоеў). Шырока выкарыстаныя дрэва, метал, дэкаратыўнае шкло і іншыя сучасныя аддзелачныя матэрыялы. Вестыбюль рэстарана ўпрыгожаны дэкаратыўным газонамі.

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Московский журнал Strelka выпустил гид по архитектуре Минска (руск.) . the-village.me (1 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2020. Праверана 10 студзеня 2020.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.