Фабіян Руіс Пенья (ісп.: Fabián Ruiz Peña; нар. 3 красавіка 1996, Лос-Паласіяс-і-Вільяфранка, Андалусія) — іспанскі футбаліст «Пары Сен-Жэрмен» і зборнай Іспаніі. Паўфіналіст чэмпіянату Еўропы 2020 года.

Футбол
Фабіян Руіс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1996(1996-04-03)[1][2][…] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 189 см
Вага 70 кг
Пазіцыя флангавы паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2022—0000 Пары Сен-Жэрмен
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Фабіян Руіс нарадзіўся ў Лос-Паласіяс-і-Вільяфранка, Севілья, Андалусія. У 2004 годзе, ва ўзросце васьмі гадоў, футбаліст далучыўся да моладзевай каманды клуба «Рэал Беціс», пакінуўшы футбольную школу «Лас-Паласіяс» са свайго роднага горада. У ліпені 2014 года Фабіян быў падвышаны да рэзервовай каманды і дэбютаваў за яе 21 верасня ў Сегундзе Б, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў хатнім матчы супраць «Марбельі» (1:4).

13 снежня Фабіян правёў свой першы паядынак за асноўную каманду, замяніўшы Хаві Торэса на 51-й хвіліне ў матчы Сегунды супраць «Луга» (1:0). Ён з’явіўся ў шасці матчах на працягу сезона і выйшаў у чэмпіянат Іспаніі разам са сваёй камандай.

Фабіян дэбютаваў у вышэйшым дывізіёне іспанскага футбола 23 жніўня 2015 года, замяніўшы Альфрэда Н’Дыяя ў хатнім матчы супраць «Вільярэала» (1:1). 23 снежня наступнага года ён працягнуў свой кантракт да 2019 года, пасля чаго перайшоў на правах арэнды ў клуб Сегунды «Эльчэ».

17 сакавіка 2017 года Фабіян забіў свой першы гол на прафесійным узроўні, адкрыўшы лік у матчы супраць «Хімнастыка» (3:1). Па выніках сезона ён правёў 18 матчаў за «Эльчэ» і не змог дапамагчы камандзе захаваць месца ў Сегундзе.

5 ліпеня 2018 года Фабіян Руіс стаў гульцом італьянскага «Напалі», кантракт падпісаны на 5 гадоў, заробак Фабіяна ў «Напалі» складзе 2.5 млн еўра ў год. Па неафіцыйных дадзеных, сума трансферу склала 30 млн еўра.

31 жніўня 2022 года Фабіян перайшоў у Пары Сен-Жэрмен, падпісаўшы кантракт на 5 гадоў.

Зноскі

  1. Fabián Ruiz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fabián Ruiz Peña // FBref.com