Бітва ля Фалклендскіх астравоў (англ.: Battle of the Falkland Islands, ням.: Seegefecht bei den Falklandinseln) — марская бітва Першай сусветнай вайны, якая адбылася 8 снежня 1914 года паміж германскай крэйсерскай эскадрай віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпее і англійскай эскадрай віцэ-адмірала Доветана Стэрдзі каля Фалклендскіх астравоў.

Першая сусветная вайна
Карціна У. Л. Уайлі «Страты „Шарнхорста“ і „Гнейзенау“»
Дата 8 снежня 1914
Месца Паўднёвая Атлантыка, недалёка ад Фалклендскіх астравоў
Вынік поўная перамога англічан
Праціўнікі

Вялікабрытанія

Германская імперыя
Сілы бакоў
1 браняносец
2 лінейных крэйсера
3 браняносных крэйсера
2 лёгкіх крэйсера
2 браняносных крэйсера
3 лёгкіх крэйсера
Страты
6 забітых
19 параненых
2 браняносных крэйсера
2 лёгкіх крэйсера
≈ 2110 забітых[заўв 1]
212 палонных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камандуючы нямецкай эскадрай, якая складалася з двух браняносных («Шарнхорст», «Гнейзенау») і трох лёгкіх[заўв 2]Дрэздэн», «Нюрнберг», «Лейпцыг») крэйсераў, двух транспартаў і шпітальнага судна, прыняў рашэнне зрабіць удар па англійскай ваенна-марской базе Порт-Стэнлі на Фалклендскіх астравах, але нечакана выявіў на рэйдзе моцную англійскую эскадру, якая прыбыла туды напярэдадні. Англійская эскадра складалася з аднаго эскадранага браняносца, двух лінейных крэйсераў, трох браняносных і двух лёгкіх крэйсераў. Сустрэўшы нечакана моцнага праціўніка, Шпее спрабаваў збегчы, аднак англійскія караблі нагналі германскую эскадру. Шпее загадаў лёгкім крэйсерам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі пераследваць англійскія браняносныя і лёгкія крэйсеры, а лінейныя крэйсеры ўступілі ў бой з германскімі браняноснымі крэйсерамі і патапілі іх. Былі таксама знішчаны два лёгкіх германскіх крэйсеры і транспарты. Толькі крэйсеру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну атрымалася ўкрыцца.

Заўвагі

правіць
  1. З экіпажа «Шарнхорста» ніхто не выжыў, таму дакладная колькасць загінулых на ім не вядома. Прыкладна яна ацэньваецца ў 860 чалавек.
  2. Па афіцыйнай класіфікацыі ў германскім флоце лёгкіх крэйсераў не было, і ўсе тры крэйсеры адносіліся да класа «малых крэйсераў» (ням.: Kleiner Kreuzer). Гэтаму класу ў брытанскім флоце адпавядаў клас лёгкіх крэйсераў, таму для выгоды супастаўлення ў артыкуле гэтыя крэйсеры завуцца лёгкімі. Крэйсеры тыпу «Шарнхорст» таксама браняноснымі названы толькі ўмоўна і па афіцыйнай класіфікацыі адносіліся да «вялікіх крэйсераў» (ням.: Grosser Kreuzer)

Літаратура

правіць
  • Raeder E. Der Kreuzerkrig im ausländishen Gewässer / Eberhard von Mantey. — 2. verbesserte Auflage. — Berlin: E. S. Mittler & Sohn, 1927. — Т. B. 1: Das Kreuzergeschwader. — 460 S. — (Der Krieg zur See 1914—1918). (ням.)

Спасылкі

правіць