Фама Сямёнавіч Дзем’янюк
Фама Сямёнавіч Дзем’янюк (9 лістапада 1898, в. Пескі, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — 22 сакавіка 1968, г. Масква) — савецкі вучоны-тэхнолаг, доктар тэхнічных навук (1956), прафесар (1957), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.
Фама Сямёнавіч Дзем’янюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 1968 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, тэхнік, інжынер-механік, automotive engineer, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | машынабудаванне[1] і аўтамабільная прамысловасць[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1956) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1926 годзе скончыў механічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Э. Баўмана.
Працаваў начальнікам механазборачнага цэха, галоўным тэхнолагам на заводзе імя Ліхачова. Двойчы быў у замежных камандзіроўках: у 1928 годзе вывучаў працу завода «Mercedes-Benz» у Германіі, у 1930 годзе стажыраваўся ў Нью-Ёрку (ЗША).
У 1930-я гады падчас рэканструкцыі завода Ф. С. Дзем’янюк вырашыў шэраг складаных арганізацыйна-тэхналагічных задач па бесперабойнаму пераводу вытворчасці на новы від прадукцыі паточным метадам.
У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У тым жа годзе за распрацоўку і ўкараненне новых тэхналагічных працэсаў і хуткаснае засваенне вытворчасці аўтамабіля «ЗІС-110» Фаме Сямёнавічу прысуджана Сталінская прэмія I ступені. У 1948 годзе ўпершыню ў свеце навуковец ажыццявіў бесперабойны перавод вытворчасці на выпуск новай мадэлі (ЗІС-150). За гэтую працу узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ўдастоены Сталінскай прэміі II ступені.
З 1947 па 1950 год быў дэпутатам Массавета.
У 1956 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у наступным годзе яму было прысвоена званне прафесара.
Да 1961 года працаваў галоўным тэхнолагам, намеснікам галоўнага інжынера на аўтазаводах ЗІС і КІМ, у АН СССР, загадчыкам кафедры ва Усесаюзным завочным політэхнічным інстытуце. З 1961 па 1968 год прафесар Фама Сямёнавіч Дзем’янюк загадваў кафедрай «Тэхналогія машынабудавання» МАМІ (у 2004 годзе ёй прысвоена імя Дзем’янюка).
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1956 годзе выдаў манаграфію «Технологические основы производства», якая атрымала шырокую вядомасць у СССР і за мяжой і актуальная да цяперашняга часу. Шырока вядомы і папулярны падручнік для ВНУ «Технологические основы поточно-автоматизированного произ-водства», напісаны Ф. С. Дзем’янюком.
Пры ім прыкметна актывізавалася навуковая праца, ён стаяў ля вытокаў і спрыяў развіццю шматлікіх новых навуковых напрамкаў на кафедры. Яго апублікаваныя навуковыя працы перакладаліся на нямецкую, англійскую, кітайскую, японскую і іншыя мовы.
Узнагароды
правіцьУ 1933 годзе за засваенне новай вытворчасці узнагароджаны ордэнам Леніна. У 1944 годзе за паспяховую арганізацыю паточнай вытворчасці абароннай тэхнікі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі РСФСР.
Працы
правіць- Демьянюк, Ф. С. Метод определения экономичности изготовления деталей / Ф. С. Демьянюк. — М. : [б. и.], 1958. — 34 с.
- Демьянюк, Ф. С. Технологические основы поточно-автоматизированного производства : учебное пособие для машиностроительных вузов и факультетов / Фома Семенович Демьянюк. — М., 1965. — 690 с.
- Демьянюк, Ф. С. Увеличение производительности многопозиционных токарных и агрегатных полуавтоматов / Ф. С. Демьянюк, А. И. Дащенко, Е. Г. Нахапетян. — М. : [б. и.], 1959. — 141 с. : 5 л. ил.
Зноскі
Літаратура
правіць- 120 гадоў з дня нараджэння Ф. С. Дзем’янюка (1898) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 66.
- Дзем’янюк Фама Сямёнавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 38-39 : фат.
- Заслужаныя работнікі-землякі іншых дзяржаў. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР. Дзем’янюк Фама Сямёнавіч// Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. — С. 142 : фат.
- Ф. С. Демьянюк [Электронный ресурс] // Московский политех. — Режим доступа: http://mospolytech.ru/index.php?id=1171. - Дата доступа: 10.10.2019.