Фама Фаміч Мажэйка

Фама Фаміч Мажэйка (нар. 7 кастрычніка 1936, в. Скураты, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 16 кастрычніка 2018) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), доктар хімічных навук (1989).

Фама Фаміч Мажэйка
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1936(1936-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 2018(2018-10-16) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія правіць

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1959).

З 1959 года малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР.

У 1980—1989 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык лабараторыі. З 1989 года загадчык аддзела, з 2004 года загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя даследаванні ў галіне калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механікі. Распрацаваў навуковыя асновы рэгулявання калоідна-хімічных уласцівасцяў глініста-солевых дысперсій, якія ўтвараюцца пры вытворчасці калійных угнаенняў. Устанавіў заканамернасці і асаблівасці ўзаемадзеяння павярхоўна-актыўных рэчываў з гліністымі мінераламі ў канцэнтраваных растворах электралітаў. Укараніў на ПА «Беларуськалій» новыя рэагенты, якія павышаюць эфектыўнасць флатацыйнага працэсу атрымання калійных угнаенняў і паляпшаюць іх якасць. Вывучыў механізм атрымання кандэнсацыйна-крышталізацыйных структур у калійных угнаеннях. Распрацаваў новыя спосабы атрымання незлёжваюшчыхся, непыляшчых мінеральных угнаенняў і больш экалагічна чыстых, павольнарастваральных, грануляваных угнаенняў, спосабы атрымання з глініста-солевых адходаў вытворчасці калійных угнаенняў, каштоўных для народнай гаспадаркі матэрыялаў, а таксама эфектыўныя рэагенты-пылагасільнікі.

Аўтар больш за 520 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 198 вынаходак.

Бібліяграфія правіць

  • Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983 (в соавт.).
  • Производство, использование минеральных удобрений в БССР и проблемы охраны окружающей среды. Мн., 1988 (совм. с Н. П. Крутько).

Зноскі

Спасылкі правіць