Фейсал I
Фейсал I, Файсал I (араб. فيصل بن حسين) (1883 — 8 верасня 1933) — арабскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; кароль Сірыі (у 1920 г.) і Ірака (1921—1933 гг.) з дынастыі Хашымітаў. Сын шэрыфа Мекі Хусэйна ібн Алі. Напярэдадні і падчас 1-й сусветнай вайны падтрымліваў сувязь з арабскімі нацыяналістамі Асманскай імперыі. Пасля пачатку паўстання 1916 г. у Хіджазе узначаліў паўночную армію арабскіх паўстанцаў, якая вызваліла ў 1918 г. ад турак тэрыторыі Сірыі і Іарданіі. Прадстаўнік Хіджазу на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 – 1920 гг. У 1918—1920 гг. узначальваў арабскую адміністрацыю Сірыі, у сакавіку 1920 г. быў абвешчаны каралём. Эміграваў пасля французскай акупацыі Сірыі у канцы ліпеня 1920 г. Па ўказанні англійскіх каланіяльных улад у жніўні 1921 г. быў абвешчаны каралём Ірака. Быў цесна злучаны з лідарамі праанглійскіх палітычных груповак.
Фейсал I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. فيصل بن حسين | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Газі I | ||||||
Нараджэнне |
20 мая 1883[3][4][…] |
||||||
Смерць |
8 верасня 1933[6] (50 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Каралеўскі маўзалей[2], Багдад | ||||||
Род | Хашыміты[d] | ||||||
Бацька | Хусейн бен Алі | ||||||
Маці | Abidiya Khanum | ||||||
Жонка | Huzaima bint Nasser[d] | ||||||
Дзеці | Ghazi of Iraq[d], Princess Azza of Iraq[d] і Princess Rajiha of Iraq[d] | ||||||
Нацыянальнасць | араб | ||||||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку[1] | ||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Зноскі
- ↑ IRAQ — Resurgence In The Shiite World — Part 8 — Jordan & The Hashemite Factors (англ.). Input Solutions (14 лютага, 2005). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 1 снежня 2009.
- ↑ Iraq’s Royal Cemetery, The Graveyard of Kings (англ.)(недаступная спасылка). Alive In Baghdad (12 кастрычніка, 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 1 снежня 2009.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Feisal I. // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
Літаратура Правіць
- Masalha, N. (Oct., 1991). "Faisal's Pan-Arabism, 1921–33". Middle Eastern Studies 27 (4): 679–693. https://archive.org/details/sim_middle-eastern-studies_1991-10_27_4/page/679.
- Simon, Reeva S. (Jun., 1974). "The Hashemite 'Conspiracy': Hashemite Unity Attempts, 1921–1958.". International Journal of Middle East Studies 5 (3): 314–327. https://archive.org/details/sim_international-journal-of-middle-east-studies_1974-07_5_3/page/314.
- Charles, Tripp (2007). A History of Iraq (3 ed.). New York: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-87823-4.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фейсал I