Фелікс Джэмісан (англ.: Felix Jamieson; нар. 28 жніўня 2007) — брытанскі акцёр, найбольш вядомы дзякуючы ролям у тэлесерыялах «Выхаваныя ваўкамі», «Гульня тронаў», «Кацярына Вялікая».

Фелікс Джэмісан
англ.: Felix Jamieson
Дата нараджэння 28 жніўня 2007(2007-08-28) (16 гадоў)
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Прафесія кінаакцёр, тэлеакцёр
Кар’ера 2018 — дагэтуль
IMDb ID 9545537

Біяграфія правіць

Фелікс Джэмісан пачаў здымацца ў 2018 годзе, калі ён выканаў ролю Роба Уайта ў кароткаметражным фільме «Прывід».

У 2019 годзе ён згуляў другарадныя ролі ў гістарычным біяграфічным міні-серыяле «Кацярына Вялікая», фэнтэзійным тэлесэрыяле «Гульня тронаў» і драматычным міні-серыяле «Лета ракет».

У 2020 годзе ён выканаў адну з галоўных роляў у амерыканскім навукова-фантастычным драматычным тэлесерыяле «Выхаваныя ваўкамі»[1].

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2021
ф Мудрасць для герояў Wisdom for Heroes Дэйкон
2020 с Выхаваныя ваўкамі Raised by Wolves Пол, сын Маркуса і Сью[2]
2019 с Гульня тронаў Game of Thrones хлопчык Зімовага горада
2019 с Лета ракет[en] Summer of Rockets малады Энтані
2019 с Кацярына Вялікая[en] Catherine the Great Аляксандр
2018
кар Прывід The Ghost Роб Уайт

Узнагароды і намінацыі правіць

Год Узнагарода Катэгорыя Фільм Вынік
2018 Gold Movie Awards Лепшы акцёр «Прывід» (англ.: The Ghost) Намінацыя
Golden Movie Awards Лепшы акцёр U18 Перамога
Independent Shorts Awards Лепшы акцёр (да 12 гадоў)[3] Перамога

Зноскі

  1. Pedersen, Erik. ‘Raised By Wolves’: Principal Cast Set For Ridley Scott’s Sci-Fi Drama For TNT. Deadline Hollywood (17 студзеня 2019). Праверана January 17, 2019. (англ.)
  2. It's Vikings' Travis Fimmel vs. Androids in Ridley Scott's Raised by Wolves Trailer. tvguide.com (24 жніўня 2020). Праверана 5.09.2020. (англ.)
  3. Independent Shorts Awards. Award Winners: July 2018. Праверана 5.09.2020. (англ.)

Спасылкі правіць