Феліцыян Сурын
Феліцыян Су́рын (польск.: Felicjan Suryn; каля 1840, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня — 17 студзеня 1921, Варшава[3]) — беларускі гісторык, літаратар, этнограф XIX ст.
Феліцыян Сурын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1842[1] ці каля 1845 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1921 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | публіцыст, гісторык, этнограф |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся каля 1840 года ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні. Паходзіў са шляхты. Скончыў гімназію ў Магілёве. У 1860—1864 вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце.
Памёр 17 студзеня 1921 года ў Варшаве. Пахаваны на Вайсковых Павонзках[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьУ шэрагу сваіх прац і апавяданняў адлюстраваў гістарычнае мінулае Беларусі, матэрыяльную і духоўную культуру яе насельніцтва. Друкаваўся пераважна ў навукова-літаратурным часопісе «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), дзе змясціў «Успаміны пра Магілёў на Дняпры» (1871, т. 7), «Мсціслаў» (1872, т. 10), «Некалькі слоў пра творы фантазіі народа на Беларусі» (1873, т. 11), «Горацкія ўспаміны» (1879, т. 8), «3 мінулага крэсаў: Апавяданне з часоў Аўгуста II» (1883, т. 2), «Людвік Кандратовіч і яго паэзія» (1887, т. 10). У часопісе «Niwa» («Ніва») змясціў нататкі «3 Магілёва на Дняпры» (1873, т. 3—4). Аўтар артыкулаў для «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» («Беларусь», «Гомель», «Горкі», «Дуброўна», «Чэрыкаў», «Чавусы» і інш.).
Зноскі
- ↑ NUKAT — 2002.
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ а б Феліцыян Сурын у генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl
Літаратура
правіць- Анатоль Літвіновіч. Сурын Феліцыян // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.