Фердынанд Георг Фрабеніус

нямецкі матэматык

Фердынанд Георг Фрабеніус (ням.: Ferdinand Georg Frobenius; 26 кастрычніка 1849, Берлін — 3 жніўня 1917, Шарлотэнбург) — нямецкі матэматык, вядомы сваім укладам у тэорыю эліптычных функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў і тэорыі груп. Ён таксама быў першым, хто ўвёў паняцце рацыянальнай апраксімацыі функцый (цяпер вядомае як апраксімацыя Падэ), і даў першы поўны доказ тэарэмы Гамільтана — Кэлі. Таксама ён унёс свой уклад у вызначэнне дыферэнцыяльна-геаметрычных аб’ектаў у сучаснай матэматычнай фізіцы, вядомых цяпер як мнагастайнасці Фрабеніуса.

Фердынанд Георг Фрабеніус
ням.: Ferdinand Georg Frobenius
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1849(1849-10-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1917(1917-08-03)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера алгебра, тэорыя груп і тапалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрнст Эдуард Кумер[3]
Вядомыя вучні Паўль Бернайс[d] і Антон Сушкевіч[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Фердынанд Георг Фрабеніус нарадзіўся 26 кастрычніка 1849 года ў Шарлотэнбургу, прыгарадзе Берліна, ад бацькоў Фердынанда Фрабеніуса і Крысціны Элізабет Фрыдрых. У 1860 годзе, калі яму было амаль адзінаццаць гадоў, ён паступіў у Ёахімстальскую гімназію. У 1867 годзе адзін семестр наведваў заняткі ў Гётынгенскім універсітэце, затым працягнуў навучанне ва ўніверсітэце Гумбальта ў Берліне, дзе ён наведваў лекцыі Леапольда Кронекера, Эрнста Эдуарда Кумера, Карла Веерштраса. У 1870 годзе абараніў там дысертацыю пад кіраўніцтвам К. Веерштраса і Э. Э. Кумера. Некаторы час выкладаў у берлінскай гімназіі. У 1874 годзе, без звычайнай для гэтага хабілітацыі, быў прыняты на пасаду прафесара ў Берлінскі ўніверсітэт. На працягу сямнаццаці гадоў, паміж 1875 і 1892 гадамі, Фрабеніус працаваў у Цюрыху. Менавіта тамака ён ажаніўся, стварыў сям’ю, і прарабіў важную працу ў самых розных галінах матэматыкі. У 1892 годзе вярнуўся ў Берлінскі ўніверсітэт, заняўшы месца памерлага Леапольда Кронекера.

Член Прускай акадэміі навук (з 1893). Разам з Кронекерам, Лазарусам Імануэлем Фуксам і Германам Амандусам Шварцам належаў да вузкага кола вядомых берлінскіх матэматыкаў свайго часу.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Ferdinand Georg Frobenius // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 3 жніўня 2018.