У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Тэо́рыя груп — раздзел абстрактнай алгебры, які вывучае групы — мноствы, на якіх вызначана асацыятыўная бінарная аперацыя і якія адпавядаюць некаторым дадатковым умовам.

Гісторыя

правіць

У тэорыі груп тры гістарычных кораня: тэорыя алгебраічных ураўненняў, тэорыя лікаў і геаметрыя. Матэматыкі, якія стаяць у вытокаў тэорыі груп, — гэта Леанард Эйлер, Карл Фрыдрых Гаўс, Жазеф Луі Лагранж, Нільс Хенрык Абель і Эварыст Галуа. Галуа быў першым матэматыкам, які звязаў тэорыю груп з іншай галіной абстрактнай алгебры — тэорыяй палёў, распрацаваўшы тэорыю, якая цяпер завецца тэорыяй Галуа.