Фехтэ, або Вехт (нідэрл.: Vecht, ням.: Vechte) — рака ў Германіі і Нідэрландах.

Даўжыня ракі 156 км, плошча вадазбору 3,8 тыс. км². Бярэ пачатак паблізу горада Мюнстэр, упадае ў заліў Эйселмер Паўночнага мора. Паўнаводная на працягу ўсяго года. Мае шлюзы, суднаходная да горада Нордхорн (ФРГ), дзе ад яе адыходзіць канал, які злучае Фехтэ з ракой Эмс. У ніжнім цячэнні злучаецца з сістэмай каналаў Нідэрландаў.