Флагстаф (Арызона)
Флагстаф[3] (англ.: Flagstaff) — горад, размешчаны ў паўночнай частцы штата Арызона на паўднёвым захадзе Злучаных Штатаў. У 2013 годзе насельніцтва складала 68 667 чал. Насельніцтва гарадской агламерацыі — 136 539 чал. З’яўляецца акруговым цэнтрам акругі Каканіна. Горад названы ў гонар флагштока з жоўтай хвоі, зробленага групай пасяленцаў з Бостана для святкавання Стогадовай гадавіны Злучаных Штатаў 4 ліпеня 1876 года.
| ||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 2016 U.S. Gazetteer Files — Бюро перапісу насельніцтва ЗША, 2016.
- ↑ 2,0 2,1 United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8. — карта Арызоны