Фондавая біржа Осла

Фондавая біржа Осла — галоўны рынак гандлю акцыямі нарвежскіх кампаній. Размешчана ў Осла, Нарвегія. Цалкам на электронны гандаль біржа перайшла ў 1999 годзе.

Фондавая біржа Осла
Oslo Børs
Тып Фондавая біржа
Размяшчэнне Осла, Нарвегія
Каардынаты 59°54′31,31″ пн. ш. 10°44′52,6″ у. д.HGЯO
Год заснавання 1819
Уладальнік Oslo Bors ASA
Колькасць кампаній, якія прайшлі лістынг 219
Біржавыя індэксы OBX
Афіцыйны сайт www.oslobors.no

З’яўляецца самай маленькай скандынаўскай біржай. Заснавана ў 1819 годзе як рынак замежнай валюты, яна пазней была таварнай біржай, а гандаль каштоўнымі паперамі пачаўся ў 1881 годзе. Фондавыя біржы ў Бергене і Тронхейме ў Нарвегіі з’яўляюцца філіяламі OSE. Апошняя гандлюе акцыямі, аблігацыямі, фінансавымі апцыёнамі і лічыцца нарвежскім рынкам апцыёнаў. У лістынгу пераважаюць энергетычныя кампаніі. Агульны індэкс коштаў OSE складаюць 50 акцый. Увесь гандаль праводзіцца электронным спосабам і здзелкі аплачваюцца на працягу максімум 7 дзён. Гандаль вядзецца з 8:30 да 16:30 з панядзелку па пятніцу.

Фондавыя індэксы

правіць
  • OBX — з’яўляецца галоўным індэксам на біржы Осла. Складаецца з 25 самых ліквідных акцый.
  • OSEAX — індэкс складаецца з усе акцыі, якія катыруюцца на біржы.

Спасылкі

правіць