Формула поўнага матэматычнага спадзявання

Формула поўнага матэматычнага спадзявання — закон тэорыі імавернасцей, які звязвае матэматычнае спадзяванне выпадковай велічыні з умоўным матэматычным спадзяваннем.

Фармулёўка правіць

Няхай   — поўная група падзей, такая што   для ўсіх   Тады для ўсякай выпадковай велічыні  , у якой існуюць адпаведныя матэматычныя спадзяванні, праўдзіцца роўнасць[1]

 

Доказ правіць

Доказ формулы вынікае з азначэння ўмоўнага матэматычнага спадзявання:

 

Карыстаючыся тым, што   — поўная група падзей і азначэннем вышэй, атрымліваем[1]

 

Прыклад правіць

Няхай толькі два заводы пастаўляюць электрычныя лямпачкі на рынак. Лямпачкі з завода   працуюць у сярэднім 5000 гадзін, а лямпачкі з завода   — у сярэднім 4000 гадзін. Вядома, што завод   пастаўляе 60 % ад агульнай колькасці даступных лямпачак. Якое матэматычнае спадзяванне часу дзеяння выпадкова набытай лямпачкі?

Скарыстаўшы формулу поўнага матэматычнага спадзявання, атрымліваем:

 

дзе

  •   — матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі;
  •   — імавернасць таго, што набытая лямпачка была зроблена на заводзе  
  •   — імавернасць таго, што набытая лямпачка была зроблена на заводзе  
  •   — матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі, зробленай на заводзе  
  •   — матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі, зробленай на заводзе  

Такім чынам, выпадкова набытая лямпачка мае матэматычнае спадзяванне часу дзеяння, роўнае 4600 гадзінам.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б Звяровіч 2013, с. 138

Літаратура правіць

  • Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.