Франка-рускі саюз

Франка-рускі саюз — ваенна-палітычны саюз Расіі і Францыі, які быў асноўным вектарам знешняй палітыкі дзвюх дзяржаў у 1891—1917 гадах і папярэднічаў стварэнні траістай Антанты. Супрацьстаяў Траістаму саюзу на чале з Германіяй.

Памятны марскі сцяг франка-рускага ваеннага саюза

Пасля разгрому ў Франка-прускай вайне Францыя вымушана была рыхтавацца да рэваншу ў дыпламатычнай ізаляцыі. Англія са свайго боку вяла дыпламатычную вайну з Расіяй у Сярэдняй Азіі і на Блізкім Усходзе.

Каб пазбегнуць дыпламатычнай ізаляцыі, расійскі міністр замежных спраў Мікалай Гірс пачаў перамовы з урадам Садзі Карно. Здзівіўшы ўсю Еўропу саюз аўтарытарнай імперыі і дэмакратычнай рэспублікі быў аформлены пагадненнем 1891 года і сакрэтнай ваеннай канвенцыяй 18 жніўня 1892 г. Бакі абавязваліся аказваць узаемную дапамогу ў выпадку нападу Германіі ці Аўстра-Венгрыі на Расію або Італіі і Германіі на Францыю. У далейшым саюз быў пацверджаны руска-французскай ваенна-марской канвенцыяй 1912 г.

Зноскі