Франс Халс

(Пасля перасылкі з Франс Хальс)

Франс Халс (нідэрл.: Frans Hals; паміж 1581 і 1585, Антверпен26 жніўня 1666) — галандскі жывапісец.

Франс Халс
нідэрл.: Frans Hals
Фатаграфія
Аўтапартрэт, музей Метраполітэн
Імя пры нараджэнні Франс Халс
Дата нараджэння каля 1582
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1666(1666-08-26)[3][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Franchois Fransz. Hals van Mechelen[d][5]
Маці Adriaentje van Geertenryck[d][5]
Жонка каля Anneke Hermansz[d][5] і Lysbeth Reyniers[d][5]
Дзеці Harmen Hals[d], Frans Hals Junior[d], Jan Hals[d], Reynier Hals[d], Nicolaes Hals[d], Adriaentje Hals[d] і Jacob Hals[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр жывапіс
Мастацкі кірунак барока[6] і Залаты век галандскага жывапісу[d][6]
Уплыў Карэл ван Мандэр[5]
Уплыў на Герыт Беркхейдэ, Adriaen van Ostade[d][7], Dirck van Delen[d][7], Pieter Gerritsz van Roestraten[d][7] і Vincent van der Vinne[d][7]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вучыўся ў К. ван Мандэра (1600-03). Працаваў у Харлеме. Быў найбольш буйной фігурай на раннім этапе развіцця галандскага жывапісу. Ф. Халс перажыў сваю прыжыццёвую славу, уступіўшы ў канфлікт з арыстакратычнымі коламі галандскага грамадства.[8]

Творчасць

правіць

Першыя гады яго прафесійнай дзейнасці звязаны са стварэннем групавых партрэтаў. У асноўным гэта выявы членаў стралковых гільдый — карпарацый афіцэраў для абароны і аховы гарадоў. Густы заказчыкаў дыктавалі аднолькавае па памерах і вельмі дакладнае выяўленне мадэляў. 3 партрэтаў «Стралковая гільдыя Святога Адрыяна» (1633), «Стралковая гільдыя Святога Георгія» (1627) глядзяць энергічныя, упэўненыя ў сваіх сілах і заўтрашнім дні, мэтанакіраваныя людзі. Звычайна Ф. Халс выконваў партрэты вялікіх памераў. Ён карыстаўся шырокай і свабоднай манерай пісьма, насычанымі фарбамі, што было дастаткова новым для таго часу.

 
Цыганка (каля 1630)

Сталая манера, якая склалася ў канцы 1620-х, вылучаецца надзвычайнай лёгкасцю, свабодай і тэмпераментам.[9] У гэты перыяд Ф. Халс ствараў пераважна партрэты: «Цыганка», «Мулат», «Мале Бабе» і інш. Калі мастак выяўляў аднаго чалавека, ён звяртаўся да прыёмаў жанравага жывапісу — уводзіў у работу элементы падзеі або антуражу. Менавіта так паказаны Вілем ван Хейтхейсэн, які гайдаецца ў крэсле (каля 1637), гаспадыня шынка Мале Бабе (каля 1630).

 
Рэгенты шпіталя Святой Лізаветы (1641)

У позні перыяд творчасці (1650—1660-ыя) Ф. Халс зноў звяртаецца да групавых выяў. У партрэты прыходзяць больш стрыманыя характарыстыкі, роздум, нават іронія і скептыцызм, амаль манахромныя колеравыя спалучэнні. Вышэйшае дасягненне гэтых гадоў — партрэты рэгентаў і рэгентак (папячыцеляў) прытулкаў для састарэлых («Партрэт рэгентак прытулку для састарэлых», «Рэгенты прытулку для састарэлых», 1664), напісаныя мастаком у васьмідзесяцігадовым узросце. Майстар карыстаецца адценнямі некалькіх фарбаў, але менавіта гэта дазваляе перадаць надзвычай багатую палітру характарыстык. У абліччы паказаных асоб чытаюцца ханжаства, сквапнасць, зайздроснасць. Кожны чалавек — ярка выказаная індывідуальнасць, а ўсе разам яны дэманструюць рысы ўпэўненых у сабе, у сваіх учынках і саслоўных прывілеях людзей.[8]

Зноскі

  1. а б https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=frans+hals&start=1
  2. а б RKDartists
  3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  4. Frans Hals — 2009.
  5. а б в г д ECARTICO Праверана 3 жніўня 2023.
  6. а б https://www.metmuseum.org/toah/hd/hals/hd_hals.htm
  7. а б в г ECARTICO Праверана 20 лістапада 2023.
  8. а б Лазука (2010)
  9. Пешына (2003)

Літаратура

правіць
  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
  • Пешына Т. Халс // БЭ ў 18 т. Т. 16. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0263-6
  • Сененко М. С. Франс Хальс. М., 1965;
  • Линник И. Франс Хальс. Л., 1967;
  • Descargues P. Hals, Gen., 1968;
  • Grimm C. Frans Hals. B., 1972;
  • Slive S. Frans Hals. v. 1-3, L., 1970-74.

Спасылкі

правіць