Французскі бераг Самалі
Французскі бераг Самалі (фр.: Côte française des Somalis) — былая французская калонія ў раёне Афрыканскага Рога.
Калонія | |||
Французскі бераг Самалі | |||
---|---|---|---|
фр.: Côte française des Somalis | |||
|
|||
|
|||
1896 — 1967
|
|||
Сталіца | Джыбуці | ||
Мова(ы) |
французская, арабская |
||
Афіцыйная мова | французская і арабская | ||
Рэлігія | іслам, хрысціянства | ||
Грашовая адзінка | Французскі франк | ||
Плошча | 23 200 | ||
Насельніцтва | 100 000 | ||
Форма кіравання | Залежная тэрыторыя | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Французскі бераг Самалі стаў калоніяй Францыі ў 1896 годзе[1]. У тым жа годзе адміністрацыйны цэнтр калоніі быў перанесены з горада Обак у горад Джыбуці, які меў лепшыя ўмовы для развіцця марскога порта.
Неўзабаве пасля стварэння калоніі пачалося будаўніцтва чыгункі ў Эфіопію. Яна звязала горад Джыбуці з унутранымі раёнамі і служыла для перавозкі грузаў. У 1901 годзе пачаліся рэгулярныя перавозкі Джыбуці—Дырэ-Даўа. У 1917 годзе чыгунка дасягнула Адыс-Абебы.
У 1946 годзе Французскі бераг Самалі атрымаў статус заморскай тэрыторыі.
28 верасня 1958 года ў Французскім Самалі быў праведзены рэферэндум, які павінен быў вызначыць будучыню краіны і яе адносін з Францыяй, пабудовы французскай супольнасці. Вынікам рэферэндуму стала захаванне статусу заморскай тэрыторыі[2].
У жніўні 1966 года адбыліся беспарадкі, прычынай якіх сталі погляды двух асноўных народаў, што пражываюць у краіне. Іса жадалі далучыць краіну да незалежнага Самалі, у той час афар былі супраць яго. 19 сакавіка 1967 года быў праведзены новы рэферэндум, у якім большасць выбаршчыкаў выказаліся за захаванне статусу заморскай тэрыторыі Францыі, але з пашырэннем аўтаноміі. З прычыны таго, што французскія ўлады процідзейнічалі далучэнню да Самалі, іса пачалі маніпуляваць рэферэндумамі і распачалі антыфранцузскія дэманстрацыі[3].
12 мая 1967 года Новая Асамблея Французскага берага Самалі вырашыла змяніць назву краіны, якая павінна была з гэтага часу называцца Французская тэрыторыя афар і іса.
Зноскі
- ↑ Worldstatesmen.org
- ↑ J. Krasuski. Wspólnota Francuska w Afryce, Poznań 1983, s. 166.
- ↑ J. Krasuski. Wspolnota Francuska …, s. 167.
Літаратура
правіць- Французский берег Сомали // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Французскі бераг Самалі