Францішак Ельскі

(1738—1821) падкаморы старадубскі

Францішак Ельскі (1738 — 23 сакавіка 1821) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780).

Францішак Ельскі
Францішак Ельскі
Францішак Ельскі
Герб «Пелеш»
Герб «Пелеш»
падстолі гарадзенскі[d]
1777 — 1780
Папярэднік Ігнацы Храптовіч[d]
Пераемнік Францішак Сухадолец[d]
15-ы падкаморы старадубскі[d]
18 мая 1780 — 1795
Папярэднік Якуб Антоні Война-Аранскі[d]
Нараджэнне 1738[1]
Смерць 23 сакавіка 1821(1821-03-23)[2][1]
Род Ельскія
Бацька Уладзіслаў Ельскі
Маці Алена з Бжастоўскіх[d]
Жонка Амелія з Сапегаў[d][3][1]
Дзеці Уладзіслаў Ельскі[d], Людвік Ельскі, Міхал Ельскі[d], Караліна з Ельскіх[d] і Леан Ельскі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Францішак Ельскі

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш», сын Уладзіслава і Алены з Бжастоўскіх.

На соймах 1778 і 1780 гадоў абіраўся скарбовым камісарам Вялікага Княства Літоўскага. Быў маршалкам Вярхоўнага Трыбунала. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).

Падчас Паўстанне Т. Касцюшкі ў 1794 годзе быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.

Пазней эміграваў, вярнуўся за кіраваннем у Расійскай імперыі Паўла I. У французска-расійскую вайну ў 1812 годзе ўваходзіў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Па другой эміграцыі жыў у Царстве Польскім.

Сям’я

правіць

У шлюбе з Амеліяй Прозар[4] меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала і Лявона.

Зноскі

  1. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 279. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  2. Franciszek Jelski h. Pielesz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 75. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 352.

Літаратура

правіць