Францішак Лоўп’я

Францішак Лоўп’я (польск.: Franciszek Loupia, лац.: Franciscus Loupia; 26 сакавіка 1717, Каралявец — 29 снежня 1791, Полацк[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Францішак Лоўп’я
польск.: Franciszek Loupia
лац.: Franciscus Loupia
Нараджэнне 26 сакавіка 1717(1717-03-26)
Смерць 29 снежня 1790(1790-12-29) (73 гады)
Дзейнасць святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 28 жніўня 1733 г. у Вільні. Высвечаны на ксяндза 21 снежня 1743 г. Выкладаў рыторыку ў Гродна (1746—1747) і Нясвіжы (1747—1748), філасофію ў Варшаве (1749—1751) і Навагрудку (1752—1755). У 1756—1760 гг. — пенітэнцыярый у базіліцы Св. Пятра ў Рыме. Пракуратар Польскай асістэнцыі Таварыства Ісуса ў Рыме (1763—1764). Сакратар правінцыяла (1766—1767), прафесар кананічнага права і віцэ-канцлер Віленскай акадэміі (1767—1773)[1].

Пасля апублікавання ў Рэчы Паспалітай папскага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) Ф. Лоўп’я выехаў у Прусію, дзе Фрыдрых ІІ пэўны час не дазваляў агалошваць папскі дакумент, і езуіты мелі магчымасць працягваць сваю дзейнасць. Калі ж у 1780 г. рэшткі Таварыства Ісуса страцілі ласку прускага манарха, Лоўп’я пераехаў на Беларусь[1]. Сакратар, асістэнт, дарадца генеральнага вікарыя Таварыства Ісуса (1782—1791)[2]. Браў удзел у першых Полацкіх генеральных кангрэгацыях (1782 і 1785)[3].

Зноскі

  1. а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 132.

Літаратура правіць

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.