«Франц» (Frantz) — французска-нямецкі драматычны фільм 2016 года, зняты рэжысёрам Франсуа Азонам[7]. Фільм заснаваны на кінастужцы Эрнста Любіча[en] «Зламаная калыханка[en]» (1932). Галоўныя ролі ў фільме выканалі Паўла Бер[en] і П’ер Нінэ[en].

ФранцM:
фр.: Frantz
Постар фільма
Жанр драматычны фільм і рамантычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Mandarin Cinema[d]
Працягласць 113 хв.
Зборы 7 478 354 $[6]
Краіна
Мова французская і нямецкая
Год 12 ліпеня 2016, 29 верасня 2016[1][2] і 18 мая 2017[3]
IMDb ID 5029608
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера карціны адбылася 3 верасня 2016 года[8] ў межах конкурснай праграмы 73-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза Марчэла Мастраяні за акцёрскую ігру Паўлы Бер[9].

Гераіня фільма — немка Анна з мястэчка Кведлінбург, якая пасля заканчэння Першай сусветнай вайны штодня прыходзіць на магілу свайго жаніха Франца, які загінуў у Францыі ў апошні год вайны. Аднойчы яна сустракае там француза Адрыена, які таксама прынёс кветкі на магілу яе каханага. Анна і бацькі загінулага прымаюць Адрыена за сябра Франца, з якім той пазнаёміўся падчас вучобы ў Парыжы. Француз не абвяргае іх здагадку, і паступова дзяўчына пачынае пранікацца да яго ўсё большай сімпатыяй. Толькі перад самым ад’ездам Адрыен прызнаецца, што пакутуе не з-за смерці сябра, а таму што менавіта ён забіў Франца на фронце…

Акцёрскі склад

правіць
   Паўла Бер[en]   –   Анна
   П’ер Нінэ[en]   –   Адрыен
   Эрнст Шцёцнер[en]   –   доктар Ганс Хофмайстэр, бацька Франца
   Марыя Грубер[en]   –   Магда Хофмайстэр, маці Франца
   Ёхан фон Бюлаў[de]   –   Кройц, галава кружка нацыяналістаў
   Антон фон Люк[de]   –   Франц
   Сірыл Клер[en]   –   маці Адрыена
   Эліс дэ Ланкесэ[en]   –   Фані

Узнагароды

правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 узнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі[9].

Зноскі

правіць
  1. Kinopolis — 1905. Праверана 26 верасня 2016.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 красавіка 2017.
  3. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  4. filmportal.de — 2005.
  5. а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 лютага 2020.
  6. https://www.boxofficemojo.com/title/tt5029608/?ref_=bo_se_r_1
  7. Frantz (2016) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2020.
  8. Frantz — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2020.
  9. а б Frantz — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2020.

Спасылкі

правіць