Фрыульская марка

Маркграфства Фрыульскае ці Фрыульская марка (фр.: Marche de Frioul, італ.: Marca del Friuli) — каралінгская памежная марка ў Франкскай імперыі, якая была ўтворана на землях былога лангабардскага Фрыульскага герцагства ў IX стагоддзі і выкарыстоўвалася для абароны ад авараў і для правядзення палітыкі экспансіі ў землях славян. Сталіца — горад Фрыуль (цяпер Чывідале-дэль-Фрыўлі).

Капэла маркграфскага палаца

У 774 годзе Карл Вялікі, заваяваўшы каралеўства лангабардаў, дазволіў лангабардскім, а пазней франкскім герцагам кіраваць Фрыульскім герцагствам, да якога ён дадаў землі Паноніі. Герцагства служыла абаронай ад набегаў авараў і харватаў. Пасля зрушэння герцага Балдэрыка ў 827 годзе герцагства было падзелена на 4 маркграфствы (Фрыульскае, Істрыйскае, Віндыцкае і Крайнскае). У 846 года гэтыя графствы апынуліся пад уладай прадстаўніка швабскага роду Унрашыдаў Эбергарда, маркграфа Фрыульскага, які выкарыстоўваў тытул герцага (dux), тады як яго пераемнікі называлі сябе маркграфамі (лац.: marcһіо). У 887 годзе маркграф Берэнгар быў абраны каралём Італіі. Пасля яго смерці ў 924 годзе новы кароль Гуга Арльскі не прызначыў новага маркграфа, а тэрыторыя маркграфства ўвайшла ў склад Веронскай маркі.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць