Франкская дзяржава
Франкская дзяржава (каралеўства; фр.: royaumes francs, лац.: regnum (imperium) Francorum), радзей Франкія (лац.: Francia) — умоўная назва дзяржавы ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе з V па IX стагоддзі, якая ўтварылася на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі адначасова з іншымі варварскімі каралеўствамі. Гэта тэрыторыя была населена франкамі пачынаючы з III стагоддзя. З прычыны бесперапынных ваенных паходаў маярдома франкаў Карла Мартэла, яго сына Піпіна Кароткага, а таксама ўнука Карла Вялікага, тэрыторыя імперыі франкаў к пачатку IX стагоддзя дасягнула самых вялікіх памераў у перыяд свайго існавання.
імперыя, каралеўства | |||||
Франкская дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
Francia, Frankia | |||||
|
|||||
![]() |
|||||
|
|||||
Сталіца | Ахен | ||||
Мова(ы) | франкская, лацінская | ||||
Афіцыйная мова | Старажытнафранкская мова і лацінская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства і Frankish mythology[d] | ||||
Грашовая адзінка | French denier[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Форма кіравання | раннефеадальная манархія[d] | ||||
Дынастыя | Меравінгі, Каралінгі | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Каралі | |||||
• V стагоддзе-800 | Спіс каралёў Францыі | ||||
Імператар Захаду | |||||
• 800-814 | Карл Вялікі | ||||
• 814-840 | Людовік I Набожны | ||||
• 840-855 | Лотар I | ||||
![]() |
З-за традыцыі падзяляць спадчыну паміж сынамі, тэрыторыя франкаў толькі ўмоўна кіравалася як адзіная дзяржава, фактычна яна была падзелена на некалькі падпарадкаваных каралеўстваў (regna). Колькасць і размяшчэнне каралеўстваў змянялася з цягам часу, і першапачаткова Франкіяй звалася толькі адно каралеўства, а менавіта Аўстразія, якое размяшчалася ў паўночнай частцы Еўропы на рэках Рэйн і Маас; тым не менш, часам у гэта паняцце ўключалі і каралеўства Нейстрыя, што знаходзілася на поўнач ад ракі Луары і на захад ад рэкі Сены. З цягам часу ўжыванне назвы Франкія ссоўвалася ў кірунку да Парыжа і ўсталявалася ў выніку над вобласцю басейна ракі Сены, якая атачала Парыж (у нашы дні вядома пад імем Іль-дэ-Франс) і дала сваё імя ўсяму каралеўству Францыя.
Для паляпшэння артыкула пажадана: |
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. – Мн., 2003.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франкская дзяржава