Старажытнафранкская мова

(Пасля перасылкі з Франкская мова)

Старажытнафранкская мова (фр.: francique, ням.: Altfränkisch) — старажытнагерманская мова, якая вымерла ў VIII стагоддзі. На ёй размаўлялі салічныя франкі, якія заваявалі Рымскую Галію ў канцы V стагоддзя. Каля 100 тыс. франкаў паступова мігравала на поўдзень з тэрыторыі сучаснай Фландрыі, якую яны засялілі ў IIIIV стагоддзях. У раманамоўнай Галіі салічныя франкі апынуліся акружаны шматлікім (6-8 млн.) гала-раманскім насельніцтвам, і таму з часам страцілі родную мову, якая выйшла з ужытку да канца VIII стагоддзя. Тым не менш, франкі доўгі час складалі аснову новага кіруючага класа Галіі, а таму іх мова адыграла важную ролю суперстрата ў фарміраванні сучаснай французскай мовы, у тым ліку і яе назвы. У французскай мове захоўваюцца шматлікія франкскія запазычанні (jardin, bande, guerre, fauteuil, rang, blond, blanc, bleu, brun і іншыя). Франкскія паводле паходжання рысы маюцца ў фанетыцы (прыдыхальнае h) і ў граматыцы. Там, дзе народна-лацінская гаворка была слаба прадстаўлена, франкская гаворка захавалася і працягвала развівацца. Ёй карысталіся так званыя рыпуарскія франкі. На поўначы на яе аснове развіліся сучасныя фламандскія дыялекты, літаратурная нідэрландская мова, а таксама франкскі дыялект нямецкай мовы.

Старажытнафранкская мова
Саманазва *Frenkisk
Краіны
Вымерла VIII ст.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейскія мовы

Германскія мовы
Заходнегерманскія мовы
Пісьменнасць Elder Futhark[d]
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 frk
IETF frk
Glottolog fran1264

Гл. таксама

правіць