Фрэдэрык Дуглас (англ.: Frederick Douglass; сапраўднае імя — Фрэдэрык Огастэс Уошынгтан Бейлі (англ.: Frederick Augustus Washington Bailey); 18181895) — амерыканскі пісьменнік, асветнік, абаліцыяніст, рэдактар і прамоўца. Адзін з самых вядомых змагароў за правы чарнаскурага насельніцтва Амерыкі, кіраўнік негрыцянскага вызвольнага руху[9].

Фрэдэрык Дуглас
англ.: Frederick Douglass[1]
Імя пры нараджэнні англ.: Frederick Augustus Washington Bailey[8][1]
Род дзейнасці журналіст, дыпламат, пісьменнік, аўтабіёграф, бізнесмен, рэдактар, суфражыстка, абаліцыяніст, аратар, мантажор, caulker, палітык
Дата нараджэння 14 лютага 1818(1818-02-14)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1895(1895-02-20)[5][6][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Аб'яднаная метадысцкая царква[d]
Жонка Anna Murray-Douglass[d] і Helen Pitts Douglass[d]
Дзеці Rosetta Douglass[d], Lewis Henry Douglass[d], Frederick Douglass Jr.[d] і Charles Remond Douglass[d]
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Збегшы з рабства Дуглас стаў лідарам абаліцыянісцкага руху. Валодаючы выбітнымі прамоўніцкім талентам і ўменнем выкладаць свае думкі пісьмова, Дуглас разгарнуў шырокую антырабаўладальніцкую кампанію. Ён стаў жывым адказам на аргументы рабаўладальнікаў, якія сцвярджалі, што рабам не хапае інтэлекту, каб стаць незалежнымі амерыканскімі грамадзянамі. Многія жыхары паўночных штатаў ЗША нават не маглі паверыць, што такі вялікі аратар, як Фрэдэрык, быў рабом[10].

Як пісьменнік, Дуглас напісаў некалькі мемуараў. У аўтабіяграфіі «Аповесць пра жыццё Фрэдэрыка Дугласа, амерыканскага раба» (1845) Дуглас красамоўна апісаў свае рабскія будні. Кніга стала бестселерам і ўплывовым творам у падтрымку адмены рабства, зрэшты, як і яго іншая пісьменніцкая праца «Маё рабства, Мая свабода» (1855). Пасля Грамадзянскай вайны Дуглас заставаўся актыўным змагаром супраць рабства і напісаў сваю апошнюю аўтабіяграфію, «Жыццё і эпоха Фрэдэрыка Дугласа». Ён таксама падтрымліваў Жаночае выбарчае права[11].

Кароткая біяграфія правіць

Нарадзіўся рабом, але ў 1838 збег на поўнач, там ён стаў змагацца супраць рабаўладання. У 1847 годзе Фрэдэрык пачаў выдаваць газету «The North Star» («Паўночная зорка»), якая стала адным з вядучых абаліцыянісцкіх ЗМІ. Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—1865 гадоў вылучыў лозунг неадкладнага вызвалення рабоў. Таксама прымаў удзел у фарміраванні першых негрыцянскіх палкоў. Двое яго сыноў прызыўнога ўзросту далучыліся да знакамітага Пяцьдзясят чацвёртага Масачусецкага пяхотнага добраахвотніцкага палка[12].

Нараўне з правамі рабоў адстойваў правы жанчын. Быў адным з падпісантаў Дэкларацыі пачуццяў падчас Канферэнцыі па правах жанчын 1848 года ў Сенека-Фолсе.

Жыццё ў рабстве правіць

Нарадзіўся ў акрузе Талбот (Мэрыленд) рабом. У дзяцінстве быў аддзелены ад маці Харыет Бейлі і жыў са сваёй бабуляй Бэці Бейлі. Яго маці памерла, калі Дугласу было каля сямі гадоў.

Хто бацька Дугласа — дакладна не вядома. Адзін час Дуглас сцвярджаў, што яго бацькам быў яго белы гаспадар Аарон Энтані. Потым казаў, што не ведае свайго бацькі. У сем гадоў быў накіраваны на плантацыю Ую Хоўс, дзе Аарон Энтані быў наглядчыкам. Пасля смерці Энтані Дуглас быў перададзены Лукрэцыі Аўльд, жонцы Томаса Аульда. Яна паслала Дугласа слугой брату Томаса — Х’ю Аульду ў Балтымар.

Калі Дугласу было каля дванаццаці гадоў, жонка Х’ю, Сафія Аульд пачала вучыць яго алфавіту, хоць закон забараняў вучыць рабоў грамаце. Дуглас апісваў Сафію як добрую, клапатлівую жанчыну, якая ставілася да яго так, як адзін чалавек павінен ставіцца да іншага. Калі Х’ю даведаўся пра дзеянні сваёй жонкі, ён асудзіў яе, сказаўшы, што раб, навучыўшыся чытаць, будзе незадаволены сваім становішчам і будзе патрабаваць свабоды. Пазней Дуглас назаве гэтае вызначэнне «першым бясспрэчным павучаннем супраць рабства»[13]. Як сказана ў аўтабіяграфіі Дугласа, ён навучыўся чытанню ў белых дзяцей і дасягнуў вялікіх поспехаў у гэтым.

Употай ад гаспадароў ён працягваў вучыцца чытаць і пісаць. Адно з яго сцвярджэнняў — «веды — гэта дарога ад рабства да свабоды»[14]. Пачаўшы чытаць газеты, палітычныя матэрыялы і кнігі, ён стаў задумвацца пра рабства і асуджаць яго. У пазнейшыя гады Дуглас фінансава падтрымліваў часопіс «Калумбійскі прамоўца», які ў дванаццаць гадоў адкрыў яму вочы на паняцці свабоды і правоў чалавека.

Апынуўшыся ў Вільяма Фрыланда, ён вучыў іншых рабоў чытаць Новы Запавет у штотыднёвай Нядзельнай школе. Па некаторых дадзеных, у яго навучаліся больш за 40 рабоў. Больш за паўгода гэтыя заняткі заставаліся незаўважанымі ўладамі. Калі пра школу стала вядома, Вільям Фрыланд добразычліва паставіўся да заняткаў рабоў, астатнія плантатары былі ў лютасці. У адну нядзелю яны ўварваліся на занятак, узброеныя камянямі і дубінамі, каб назаўсёды спыніць гэтыя сходы.

У 1833 годзе Х’ю Аульд забірае Дугласа назад і адсылае яго працаваць на Эдварда Кові, беднага фермера, якога называлі «ламацель рабоў». Ён рэгулярна лупцаваў Дугласа. Шаснаццацігадовы Дуглас паўстаў супраць Кові, і пасля сутычкі з Дугласам Кові больш ніколі яго не біў.

Ад рабства да свабоды правіць

Упершыню Дуглас спрабаваў уцячы ад Фрыланда, але ўцёкі былі няўдалымі. У 1836 годзе ён здзейсніў спробу ўцёкаў ад Кові, але зноў беспаспяхова. У 1837 годзе Дуглас сустрэў Ганну Мюрэй, свабодную чорную жанчыну, якая была старэйшая за яго на пяць гадоў, і закахаўся ў яе. Яе свабода ўмацоўвае ягоную ўпэўненасць у тым, што ён таксама можа быць свабодным[15].

3 верасня 1838 года ён паспяхова збег, забраўшыся на цягнік да Гаўр дэ Грэйс (Мэрыленд). Ён быў апрануты ў марскую форму, якую яму перадала Мюрэй. Яна таксама дала яму грошай для ўцёкаў і падрыхтавала яму дакументы, якія гавораць пра тое, што ён — свабодны чорны марак[16][17]. Ён уцёк у Уілмінгтан (Дэлавэр). Адтуль на параходзе ён перабраўся ў «горад квакераў» (Філадэльфія, Пенсільванія), а затым пасяліўся ў доме абаліцыяніста Дэвіда Раглеса ў Нью-Йорку. Усё падарожжа ў яго заняло каля 24 гадзін[18].

Творчасць правіць

Напісаў аўтабіяграфію «Аповесць пра жыццё Фрэдэрыка Дугласа, амерыканскага раба» ў 1845 годзе. На рускай мове выдадзена ў перакладзе А. У. Лаўрухіна ў 2009 годзе[19].

Зноскі правіць

  1. а б в г Archives of Maryland Biographical Series Праверана 1 красавіка 2023.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912. Праверана 2 студзеня 2021.
  3. CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 2 студзеня 2021.
  4. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 1 красавіка 2023.
  5. Frederick Douglass // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Frederick Douglass // Babelio — 2007.
  7. а б в The Political Graveyard — 1996. Праверана 1 красавіка 2023.
  8. https://www.nls.uk/exhibitions/treasures/frederick-douglass
  9. https://cyberleninka.ru/article/n/obschestvenno-politicheskaya-mysl-po-voprosu-o-rabstve-nakanune-grazhdanskoy-voyny-v-ssha
  10. The Autobiographies of Frederick Douglass. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2017. Праверана 2 кастрычніка 2017.
  11. Frederick Douglass: A Biography. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2017. Праверана 22 сакавіка 2017.
  12. James McPherson | The National Endowment for the Humanities. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2023. Праверана 27 красавіка 2023.
  13. Douglass, Frederick. The life and times of Frederick Douglass: his early life as a slave, his escape from bondage, and his complete history, p. 50. Dover Value Editions, Courier Dover Publications, 2003. ISBN 0-486-43170-3
  14. Jacobs, H. and Appiah, K. (2004). Narrative of the Life of Frederick Douglass, an American Slave & Incidents in the Life of a Slave Girl. Mass Market Paperback, pp. xiii, 4.
  15. Julius Eric Thompson; James L. Conyers The Frederick Douglass encyclopedia. ABC-CLIO, 2010. — P. 124. — ISBN 9780313319884. (Праверана 27 лютага 2011)
  16. Anna Murray Douglass // BlackPast.org. (Праверана 27 лютага 2011)
  17. Waldo E. Martin. The mind of Frederick Douglass. — UNC Press Books. — 1 March 1986. — P. 15. — ISBN 9780807841488. (Праверана 7 сакавіка 2011)
  18. Discovering Anna Murray Douglass. // South Coast Today. — 17 February 2008. (Праверана 27 лютага 2011)
  19. Дуглас Ф. Я был рабом… Рассказ о своей жизни [Повествование о жизни Фредерика Дугласа, американского раба, написанное им самим] /Пер. с англ. и прим. А. В. Лаврухина. — М. Зебра Е. 2009. — 224 с. 1000 экз. ISBN 978-5-94663-828-9 (Праверана 23 верасня 2017)

Спасылкі правіць