Фрэдэрык Дыфенталь

Фрэдэрык Дыфенталь (фр.: Frédéric Diefenthal, нар. 26 ліпеня 1968) — французскі акцёр, найбольш вядомы адной з галоўных роляў у серыі фільмаў «Таксі» — інспектара паліцыі Эмільена, сябра галоўнага героя Даніэля.

Фрэдэрык Дыфенталь
фр.: Frédéric Diefenthal
Дата нараджэння 26 ліпеня 1968(1968-07-26)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Gwendoline Hamon[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
IMDb ID 0225899
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 15 гадоў кінуў вучобу і пачаў працаваць падручным у гатэлі, потым стаў цырульнікам. Цікавасць да камедыі заахвоціла яго наведваць акцёрскія курсы пры тэатры «Вірыа». Яго акцёрскі дэбют адбыўся ў 1991 годзе ў фільме «Татальнае сачэнне». Першую вялікую ролю акцёр сыграў у 1995 годзе ў фільме «Мілая Францыя» (фр. Douce France), аднак карціна засталася незаўважанай. Папулярнасць Фрэдэрык Дыфенталь набыў, сыграўшы ролю паліцэйскага Эмільена ў фільмах «Таксі», а таксама «Таксі 2», «Таксі 3» і «Таксі 4». Акцёр быў намінаваны на прэмію «Сезар» як лепшы малады акцёр.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Frédéric Diefenthal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.