Футбольнае поле — пляцоўка для гульні ў футбол. Яе памеры і разметка рэгламентуюцца Правілам 1. Поле для гульні футбольных правілаў.

Гісторыя

правіць
  • 1863 — Першыя ўказанні ў правілах на памер футбольнага поля.
  • 1875 — Пад ціскам Шэфілдскай футбольнай асацыяцыі, Футбольная асацыяцыя Англіі прымае правілы, якія прадпісваюць абсталяваць вароты цвёрдай папярочкай і забараняе ўжыванне стужачкі. Усталёўваецца канчатковы памер брам.
  • 1891 — З’яўляецца сетка на варотах.
  • 1901 — З’яўленне штрафной пляцоўкі.
  • 1912 — Варатар мае права гуляць рукамі толькі ў сваёй штрафной пляцоўцы. Раней яму дазвалялася гуляць па ўсім полі.
  • 1937 — Апошняя змена ў разметцы — дуга штрафной плошчы, у 10 ярдах ад пункту пенальці.

Памеры

правіць

Поле для гульні ў футбол мае форму прамавугольніка. Гуляюць на траве або штучным пакрыцці. Уласцівасці штучнага газона з кожным годам (з кожным «пакаленнем») усё больш набліжаюцца да ўласцівасцей натуральнай травы.

  • Даўжыня: мінімум 90 м (100 ярдаў), максімум 120 м (130 ярдаў)
  • Шырыня: мінімум 45 м (50 ярдаў), максімум 90 м (100 ярдаў)

Пры правядзенні міжнародных матчаў даўжыня поля павінна быць 100—110 метраў (110—120 ярдаў), а шырыня — 64—75 метраў (70—80 ярдаў).

Рэкамендуемыя значэнні: Даўжыня 105 метраў, Шырыня 68 метраў.

Разметка

правіць

Разметка поля робіцца лініямі шырынёй не больш за 12 см; шырыня лініі ўваходзіць у плошчу, якую яна абмяжоўвае.

Лініі ўздоўж доўгіх бакоў поля завуцца бакавымі лініямі; лініі ўздоўж кароткіх бакоў — лініямі варот.

Поле дзеліцца на дзве паловы з дапамогай сярэдняй лініі. Пасярэдзіне сярэдняй лініі робіцца адзнака цэнтра поля, вакол якой праводзіцца акружнасць радыусам 9,15 м (10 ярдаў). Мяч ставіцца на пункт цэнтра поля ў пачатку таймаў і пасля кожнага забітага гола (за выключэннем серыі пенальці). У момант уводзін мяча ў гульню з цэнтра поля ўсярэдзіне акружнасцяў могуць знаходзіцца два гульцы каманды, якая валодае мячом, і ні аднаго — з каманды суперніка.

Плошча варот

правіць

На кожнай палове поля пазначаецца Плошча варот.

З пунктаў на адлегласці 5,5 м (6 ярдаў) ад унутранага боку кожнай стойкі варот, пад простым кутом да лініі варот, углыб поля праводзяцца дзве лініі. На адлегласці 5,5 м (6 ярдаў) гэтыя лініі злучаюцца іншай лініяй, паралельнай лініі варот.

Таксама яе завуць варатарскай плошчай, паколькі ў гэтай зоне да варатара нельга ўжываць сілавыя прыёмы.

Штрафная плошча

правіць

На кожнай палове поля пазначаецца Штрафная плошча — зона, у якой брамнік можа гуляць рукамі.

З пунктаў на адлегласці 16,5 м (18 ярдаў) ад унутранага боку кожнай стойкі варот, пад простым кутом да лініі варот, углыб поля праводзяцца дзве лініі. На адлегласці 16,5 м (18 ярдаў) гэтыя лініі злучаюцца іншай лініяй, паралельнай лініі варот. У межах штрафной плошчы, па цэнтры лініі варот і на адлегласці 11 м (12 ярдаў) ад яе, наносяць 11-метровую адзнаку. За межамі штрафной плошчы праводзяць дугу штрафной плошчы з радыусам 9,15 м (10 ярдаў), цэнтр якой супадае з 11-метровай адзнакай. Гэтая лінія дапамагае суддзі правільна размясціць гульцоў падчас прабіцця пенальці (усе гульцы акрамя таго хто б’е, павінны знаходзіцца на адлегласці не бліжэй за 9,15 м ад 11-метровай адзнакі).

Сцяжкі

правіць

У кутах поля ўсталёўваюць сцяжкі, на флагштоках, вышынёй не меней за 1,5 метра, якія не маюць завастрэнняў. Там жа пазначаецца чвэрць акружнасці, радыусам 1 метр — кутні сектар у якім павінен знаходзіцца мяч пры падачы вуглавога.

Сцяжкі можна ўсталяваць на абодвух канцах сярэдняй лініі, на адлегласці не меней за 1 метр.

Вароты

правіць

Вароты павінны размяшчацца па цэнтры кожнай з ліній варот.

Яны складаюцца з двух вертыкальных стоек, злучаных гарызантальнай папярочкай, змешчаных на роўнай адлегласці ад кутніх сцяжкоў. Забараняецца ўжываць замест папярочкі вяроўку.

Адлегласць паміж стойкамі — 7,32 м (8 ярдаў), а адлегласць ад ніжняга контуру папярочкі да паверхні зямлі — 2,44 м (8 футаў).

Шырыня і вышыня сячэння абедзвюх стоек і папярочкі павінны быць аднолькавыя і не перавышаць 12 см (5 цаляў). Шырыня лініі варот роўная шырыні стоек і папярочкі. Да варот і грунту за варотамі павінна прымацоўвацца сетка, якая павінна быць надзейна замацаваная і размешчаная так, каб не замінаць варатару.

Стойкі і папярочкі варот павінны быць белага колеру.

Вароты павінны быць надзейна замацаваныя на зямлі. Выкарыстанне пераносных варот дапушчальна толькі ў выпадку іх адпаведнасці дадзенаму патрабаванню.

Дадатковыя зоны

правіць

Тэхнічная зона — адзначанае месца за межамі поля, у непасрэднай блізкасці ад яго, у якой падчас матчу павінны размяшчацца трэнеры і запасныя гульцы каманды.

Канструкцыя футбольнага поля

правіць

Футбольнае поле сусветнага класу — складаны шматслойны будынак. Футбольнае поле складаецца (зверху ўніз) з такіх частак:

Травяное пакрыццё

правіць

Травяное пакрыццё патрабуецца паліваць і ўгнойваць, а таксама засяваць «праплешыны». Трава не дазваляе праводзіць шмат гульняў: каб яна не вытоптвалася, колькасць матчаў на натуральнай траве не павінна перавышаць двух за тыдзень.

На сучасных стадыёнах траву не выгадоўваюць, а прывозяць у выглядзе рулонаў дзёрану.

Сінтэтычнае пакрыццё

правіць

Сінтэтычнаму пакрыццю патрэбныя толькі два тыпы догляду:

  • пасля вызначанай колькасці гульняў пакрыццё замяняюць новым;
  • пасля кожнага матчу спецыяльнай машынай, падобнай на вялікі пыласос, пясок і гуму здымаюць, падзяляюць і ўкладваюць ізноў.

Змяшанае пакрыццё

правіць

Змяшанае пакрыццё ўяўляе сабою дзёран, у які спецыяльнай машынай ушытыя сінтэтычныя травінкі. Такое пакрыццё вельмі дарагое, але практычна не адрозніваецца ад травянога, і вытрымлівае значна больш матчаў. Догляд таксама абмяжоўваецца паліўкай, угнаеннем і своечасовай заменай «пралысін». Першая расійская каманда, якая ўжыла на сваім стадыёне такі газон — Лакаматыў Масква.

Усе Чэмпіянаты свету праводзяцца на травяным пакрыцці (і на змяшаным, бо яно прыраўноўваецца да травянога).