Фэндам, ці фандом (ад анг. Fandom — фанацтва) — нефармальнае субкульурнае таварыства, удзельнікі якога аб'яднаныя агульнымі інтарэсамі звязанымі з мастацтвам, будзь то фільм, кніга, гульня, серыял ці інш.

Часам гэтым словам вылучаюць усіх фанатаў ці ўсю сукупнасць фанацкай творчасці, якая належыць да пэўнага твору ці альтэрнатыўнага сусвету.

Паняцце правіць

Тэрмін "Фэндам" у беларускай мове з'явіўся пасля запазычання англійскага "Fandom". Спачатку слова выкарыстоўвалася для абазначэння людзей, якія цікавяцца навуковай фантастыкай, але паступова тэрмін стаў больш падагульняючым і стаў азначаць усі фанацкія суполкі.

Самым папулярным і вялікім фэндамам з усіх ёсць анімэ-фэндам, які расківтнеў ў 1990-х — 2000-х гадах. Пасля яго ідзе фэндам "Гары Потэра".

Існуюць спецыйныя назвы для фанатаў рахнастацных асобных жанраў і напрамкаў. Напрыклад отаку — аматары анімэ ды мангі; касплэеры — аматары касплэю; трэкеры — аматары серыялу "Зорны шлях"; потэрманы — аматары кнігаў і фільмаў пра Гары Потэра; к-поперы — аматары карэйскай поп-музыцы.

Не ўсі аматары пэўнага твору ёсць удзельнікамі фэндаму. Галоўны сэнс існавання фэндаму — размова з іншымі фанатамі. Зараз абмен інфармацыяй у асноўным здзяйсняецца праз інтэрнэт, хаця зараз дасіх актуальна класічная форма — клубы, фэнзін і канвенты (канферэнцыі, з'езды і сходы)